wd wp Пошук:

Алфрэд Хершы

Алфрэд Хершы

Алфрэд Дэй Хершы (англ.: Alfred Day Hershey, 4 снежня 1908, Авоса, ЗША — 22 мая 1997) — амерыканскі вучоны ў галіне генетыкі і вірусалогіі. Член Нацыянальнай АН ЗША (1958), член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.

Скончыў універсітэт штата Мічыган у 1930 годзе. Доктар філасофіі (1934). З 1934 года ў Вашынгтонскім універсітэце, з 1950 года ў Інстытуце Карнегі (з 1962 года дырэктар). Навуковыя працы па вывучэнні механізмаў перадачы генетычнай інфармацыі ў фагаў. Даказаў магчымасць рэкамбінацыі ў бактэрыяфагаў і галоўную ролю нуклеінавай кіслаты ў віруснай інфекцыі. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1969) (з М.Дэльбрукам і С.Лурыя).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі 22 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Генетыкі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе