Алкалоіды — група азотазмяшчальных арганічных злучэнняў прыроднага паходжання (часцей за ўсё расліннага), большасць з якіх валодае ўласцівасцямі слабой асновы. Некаторыя нейтральныя і нават слабакіслотныя злучэнні таксама адносяцца да алкалоідаў. Часам алкалоідамі называюцца і сінтэтычныя злучэнні аналагічнай будовы.
Апроч вугляроду, вадароду і азоту ў малекулы алкалоідаў могуць уваходзіць атамы серы, радзей — хлору, брому або фосфару. Многія алкалоіды валодаюць выяўленай фізіялагічнай актыўнасцю. Да алкалоідаў належаць, напрыклад, такія рэчывы, як марфін, кафеін, какаін, стрыхнін, хінін і нікацін.