wd wp Пошук:

Алесь Таболіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Таболіч.

Алесь Таболіч (нар. 16 чэрвеня 1979, Жыткавічы, Гомельская вобласць) — беларускі музыка, лідар гуртоў Znich, STOD[1], дызайнер, мастак, майстар па тату і перманентным макіяжы.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і мастакоў Рыгора і Марыі Таболічаў[2]. Жыў у Рагачове, Магілёве. У дзесяцігадовым узросце пераехаў у Мінск, вучыўся ў школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве імя Ахрэмчыка. Пасля скончыў факультэт дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. На станаўленне Алеся як асобы паўплывалі часы беларускага адраджэння 1990-х і выхаванне ў мастацкім асяроддзі.

Таксама на мяне паўплывала сям’я. Я выхоўваўся ў творчым асяродку. Мае бацькі — мастакі, і я шмат чаго атрымаў ад іх: разуменне культуры, разуменне беларускасці ў маім уласным уяўленні. На мой погляд, перш-наперш трэба быць беларусам у душы. У беларусаў ёсць адна родная мова — беларуская. Гэта дух нацыі. І стаўленне да яе павінна быць адпаведнае. На мой погляд, без мовы не можа быць дзяржавы. Стаўленне да мовы і культуры трэба выхоўваць перш-наперш у сабе, каб захаваць для нашых нашчадкаў[3].

У 1996 годзе заснаваў гурт Znich. Яго музыка вызначаецца спалучэннем беларускай фальклорнай традыцыі з цяжкай музыкай[4].

У 1998 годзе прымаў удзел у заснаванні РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства»[5]. Арганізатар шматлікіх канцэртаў і штогадовага фестывалю «Купальскае кола».

Працуе ў тату-салоне «У Лісіцы». Лічыць, што тату — гэта мастацтва, займаецца арнаментальнай татуіроўкай.

20 мая 2020 года Цэнтрвыбаркам РБ зарэгістраваў ініцыятыўную групу па вылучэнні яго кандыдатам у прэзідэнты Беларусі. Алесь Таболіч падкрэсліваў, што не абапіраючыся на шматвяковую гісторыю, на нацыянальны падмурак, нельга пабудаваць будучыню. Гісторыя, нацыянальныя каштоўнасці і незалежнасць на яго думку павінны аб’яднаць беларусаў. Не сабраў неабходныя для рэгістрацыі кандыдатам 100 тысяч подпісаў і зняўся з выбарчай гонкі 19 чэрвеня[6].

Сям’я

Жонка Алеся.

Зноскі

  1. Мартыненка, Витаут; Зыблюк, Виталь (2002). “Фестиваль “Басовишча” :: XIII «Басовишча» — сфера перемен!” (in ru). Музыкальная газета (27). http://www.nestor.minsk.by/mg/2002/27/mg22717.html. Retrieved on 2020-09-09.
  2. Алесь Таболич: «Я вылавливал неформалов и бесплатно их убивал!» / ultra-music.com
  3. Алесь Таболіч: «Як другое нараджэнне» / Будзьма беларусамі
  4. Бородкина, Татьяна (2000). “Фестиваль “Басовище-2000” :: Праздник до утра!” (in ru). Музыкальная газета (30). http://www.nestor.minsk.by/mg/2000/30/mg03002.html. Retrieved on 2020-09-09.
  5. Афіцыйны сайт «СЭТ»
  6. nashaniva.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жыткавічах
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 чэрвеня
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Студэнцкага этнаграфічнага таварыства