wd wp Пошук:

Будзьма беларусамі!

Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» — грамадская кампанія, ініцыятарам і каардынатарам якой з’яўляецца Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Згуртаванне беларусаў свету „Бацькаўшчына“». Дзейнічае з 1 кастрычніка 2008 года дзеля паглыблення нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў. Кампанію падтрымліваюць грамадскія ініцыятывы, бізнес, інфармацыйныя агенцтвы, спартовыя клубы, творцы, розныя актыўныя і крэатыўныя людзі, якія падзяляюць агульную мэты «Будзьма беларусамі!»[1][2]. Каардынатарамі кампаніі з’яўляюцца Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская.

Мэта кампаніі — развіццё беларускага грамадства на глебе нацыянальных каштоўнасцяў. «Будзьма беларусамі!» дапамагае ўсвядоміць і папулярызуе каштоўнасці, што ёсць у нашых людзях, мове, шматвяковай гісторыі і культуры Беларусі. Для нас галоўнае — павага чалавека да беларускай культуры, а не яго этнічная прыналежнасць.

У межах кампаніі ладзіцца шэраг мерапрыемстваў, якія дэманструюць, што беларуская культура — сучасная і перспектыўная, а беларуская мова — якасны сродак камунікацыі. Пачынаючы з 2013 года кампанія ідзе пад слоганам «Культура паляпшае жыццё!», дзе паняцце «культура» ўжываецца ў шырокім значэнні: не толькі мастацтва, а найперш сістэма каштоўнасцяў, якімі кіруецца ў сваім жыцці чалавек штодня. Гэта і побыт, і стасункі з блізкімі, і сацыяльная адказнасць, і партнёрства, і шмат іншага.

Сярод самых адметных праектаў кампаніі — штогадовы фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі «Аднак!»[3], ток-шоў і «Кірмашы праектаў»[4], камунікацыйныя праграмы «Краіна цмокаў»[5] і «Культура паляпшае жыццё»[6], музычныя праекты «Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New», «Тузін. Перазагрузка», «Будзьма! Тузін. Перазагрузка-2», мультфільм «Будзьма беларусамі»[7], серыя фільмаў-вандровак «Край|BY»[8].

Сайт кампаніі — budzma.by — стаў адметным[крыніца?] інфармацыйным рэсурсам, унікальнай[крыніца?] пляцоўкай, дзе можна знайсці не толькі культурніцкія навіны і абвесткі, але і цікавыя[крыніца?] анлайн-праекты, дыскусійныя матэрыялы на актуальныя для грамадства тэмы і шмат іншай карыснай[крыніца?] інфармацыі.

Узнагароды і прэміі

Гл. таксама

Зноскі

  1. У Менску прэзэнтавалі кампанію “Будзьма!”(бел.) . Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (1 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2020. Праверана 27 студзеня 2020.
  2. Бондар, Алесь Як беларусізаваць беларусаў?(бел.) . Наша Ніва (2 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2008. Праверана 27 студзеня 2020.
  3. Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі «Аднак!»
  4. «Кірмашы праектаў»
  5. «Краіна цмокаў»
  6. «„Будзьма!“ прэзентуе канцэпт „Культура паляпшае жыццё“»
  7. «Анімацыйны фільм „Будзьма беларусамі!“»
  8. «Край|BY»
  9. Прэмію «Люблю Беларусь» нарэшце ўручылі ляўрэатам(бел.) . Радыё Свабода (20 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2021. Праверана 20 сакавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Культура Беларусі
Катэгорыя·Сайты Беларусі
Катэгорыя·Сайты паводле алфавіта