wd wp Пошук:

Алесь Жамойцін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жамойцін. Алесь Жамойцін (Аляксандр Пятровіч Жамойцін) (7 жніўня 1955, в. Малахоўцы, Баранавіцкі раён) — беларускі паэт.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Скончыў Пружанскую сярэднюю школу-інтэрнат (1972), працаваў слесарам на заводзе «Гомсельмаш». У 1973—1975 служыў у Савецкай Арміі. Працаваў слесарам у Наваполацку, матарыстам цеплахода «Днепра-Буг» у Пінску. У 1976—1977 — лабарант Малахоўскай сярэдняй школы, у 1977—1978 — апілоўшчык у Баранавічах. Скончыў завочнае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ (1982). У 1978—1985 — настаўнік беларускай мовы і літаратуры Доцішскай васьмігадовай школы Воранаўскага раёна, у 1985—1987 — механік на Прыбалтыйскай чыгунцы (у Вільнюсе). З 1988 — навуковы супрацоўнік, з 1989 — загадчык літаратурна-мемарыяльнага музея Ф. Багушэвіча ў вёсцы Кушляны Смаргонскага р-на. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1989).

Творчасць

Дэбютаваў вершамі ў рэспубліканскім друку ў 1981 годзе ў газеце «Літаратура і мастацтва». Аўтар зборніка паэзіі «Азірнуўшыся — не скамянею» (1989).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавіцкім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР