wd wp Пошук:

Алесь Гібок-Гібкоўскі

Алесь Гібок-Гібкоўскі, псеўданімы: Алесь Сямёнаў, Алесь Ліхавец, Алесь Комсіч, сапр. Аляксандар Сямёнавіч Гібкоўскі (нар. 1 лютага 1952, Рупейкі, Ваўкавыскі раён) — беларускі журналіст, пісьменнік, паэт, эсэіст, перакладчык, бард.

Біяграфія

Вучыўся ў Рупейскай, Ясенавіцкай і Ізабелінскай школах Ваўкавыскага раёна. У 1971 г. скончыў Мінскі машынабудаўнічы тэхнікум, у 1995 г. — з адзнакай філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1971—1973 гг. служыў тэрміновую вайсковую службу ў Савецкай Арміі. З 1974 па 1990 г. працаваў інжынэрам, канструктарам у канструктарскіх бюро г. Мінска. З 1990 г. — настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў СШ № 160 г. Мінска. З 1993 г. — рэдактар аддзела літаратуры часопіса «Роднае слова». У 1996—2005 гг. — рэдактар грамадска-палітычнага аддзела часопіса «Беларусь». З 1997 па 1999 г. адначасова працаваў у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва». У 2005—2007 гг. — рэдактар аддзела часопіса «HORIZONS/ГОРИЗОНТЫ». Першы загадчык музея-дачы Васіля Быкава (філіяла Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры), які быў адчынены ў чэрвені 2014 г.[1]

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2008 г.[2], Беларускага саюза журналістаў з 1999 г.

Творчасць

Першыя творы (вершы, крытычныя артыкулы) былі апублікаваныя ў газеце «Чырвоная змена» ў 1991 г.

Друкаваўся ў штотыднёвіку «ЛіМ», газетах «Народная Воля», «Свабода», «Настаўніцкая газета», «Звязда», «Советская Белоруссия», «Рэспубліка», «Народная газета», часопісах «Роднае слова», «Беларусь», «Нёман», «Маладосць», «HORIZONS/ГОРИЗОНТЫ» і іншых выданнях.

Аўтар зборнікаў вершаў «Насамрэч» (2001)[3], «Дакрануцца да неба» (2016)[4], кнігі ўспамінаў «Прапаў без вестак» (2020)[5], філасофскага дзённіка «Навучыцца любіць» (2016)[6], кнігі казак «Дом каля возера» (2018).

Пераклаў на беларускую мову кнігу Дж. Радары «Прыгоды Чыпаліны» (2010)[7].

Удзельнік праекта «Сто бардаў Свабоды» (2011)[8].

Узнагароды

Асноўныя публікацыі

Літаратура

Спасылкі

  1. https://bel.sputnik.by/culture/20150615/1015719285.html
  2. https://lit-bel.org/friends/g/Gbkosk-Alyaksandr-Syamionavch-2713/
  3. https://e-catalog.nlb.by/Record/BY-NLB-br0000039974
  4. https://e-catalog.nlb.by/Record/BY-NLB-br0001288318
  5. https://e-catalog.nlb.by/Record/BY-NLB-br0001645371
  6. https://e-catalog.nlb.by/Record/BY-NLB-br0001287856
  7. https://e-catalog.nlb.by/Record/BY-NLB-br0001253016
  8. https://e-catalog.nlb.by/Record/BY-NLB-br0000653650 Архівавана 12 мая 2021.
  9. http://litpremia.by/ru/book/155/ Архівавана 12 мая 2021.
  10. https://kamunikat.org/usie_czasopisy.html?pubid=6091
  11. https://natbookcat.org.by/isgbi/marcview.do?id=325757&position=7
  12. http://kamunikat.org/download.php?item=11610-19.pdf&pubref=11610
  13. https://kamunikat.org/?pubid=58954
  14. https://natbookcat.org.by/isgbi/marcview.do?id=536628&position=16
  15. https://e-catalog.nlb.by/Record/BY-NLB-br0000208939
  16. https://e-catalog.nlb.by/Record/BY-NLB-br0000416742
  17. https://e-catalog.nlb.by/Record/BY-NLB-br0001509153
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 лютага
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза журналістаў
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ваўкавыскім раёне
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Беларусь»
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі