wd wp Пошук:

Мінскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж

Мінскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Мінску. Размешчаны па адрасе вул. Сацыялістычная, 5. З’яўляецца філіялам БНТУ.

Гісторыя

Развіццё машынабудавання ў 1950-я гады, будаўніцтва новых і рэканструкцыя старых прадпрыемстваў аб’ектыўна патрабавалі падрыхтоўкі спецыялістаў сярэдняга звяна тэхнічнага профілю для прамысловасці БССР.

Распараджэннем Савета Міністраў СССР ад 7 жніўня 1954 года № 8634-Р і загадам Міністэрства аўтамабільнага, трактарнага і сельскагаспадарчага машынабудавання СССР ад 16 жніўня 1954 года № 148 быў створаны Мінскі вячэрні аўтамеханічны тэхнікум.

17 жніўня 1957 года тэхнікум быў перайменаваны ў Мінскі вячэрні машынабудаўнічы тэхнікум. А 2 чэрвеня 1960 — у Мінскі машынабудаўнічы тэхнікум з прафесійна-тэхнічнай вучылішчам пры ім.

Загадам Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР ад 8 жніўня 1966 года № 603 Мінскі машынабудаўнічы тэхнікум з прафесійна-тэхнічнай вучылішчам пры ім рэарганізаваны ў Мінскі машынабудаўнічы тэхнікум.

Загадам Міністра аўтамабільнага і сельскагаспадарчага машынабудавання СССР ад 2 чэрвеня 1990 года № 350 тэхнікум першым у БССР рэарганізаваны ў каледж.

Пазней, 16 кастрычніка 2001 года, Мінскі машынабудаўнічы каледж перайменаваны ва ўстанову адукацыі «Мінскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж».

29 жніўня 2002 года МДМК быў рэарганізаваны шляхам далучэння да яго ўстановы адукацыi «Мінскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 94 машынабудавання».

А 30 снежня 2015 года ў сувязі з далучэннем каледжа да Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта ён быў перайменаваны ў Філіял БНТУ «Мінскі дзяржаўны машынабудаўнічы каледж».[1]

Зноскі

  1. Гісторыя каледжа

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1954 годзе
Катэгорыя·1954 год у Мінску
Катэгорыя·Каледжы паводле алфавіта
Катэгорыя·Каледжы Мінска
Катэгорыя·Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт
Катэгорыя·Сацыялістычная вуліца (Мінск)