wd wp Пошук:

Алена Аляксандраўна Ігнацюк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ігнацюк.

Алена Аляксандраўна Iгнацюк (нар. 1962, Восаўцы, Драгічынскі раён) — беларуская паэтэса, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2002 года (рэкамендавалі: Р. Барадулін, Л. Галубовіч, М. Скобла). Даследчыца літаратуры, кандыдат філалагічных навук (1999).

Біяграфія

У 1983 годзе скончыла філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. Працавала настаўніцай у Белінскай СШ Драгічынскага раёна, пасля — выкладчыкам у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце. З 1999 па 2004 гады — старшы навуковы супрацоўнік Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Ф. Скарыны (г. Мінск). Цяпер выкладае культуралогію і эстэтыку ў Палескім універсітэце (г. Пінск).

Аўтар кніг паэзіі: «Нота Ля» (2000), «Летаргія» (2006), «Дыярыуш для дзівалова (зімовыя фантасмагорыя)» (2018), шэрагу літаратуразнаўчых артыкулаў у часопісах «Роднае слова», «Мастацтва». Пачынала пісаць вершы на рускай мове, цяпер яе вершаваная мова — толькі беларуская. Вершы друкаваліся ў часопісах «Крыніца», «Бярозка», «Нёман», «Маладосць», «Беларусь», «Дзеяслоў», «Полымя», штотыднёвіку «ЛіМ» і інш.

Бібліяграфія

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Францыска Скарыны
Катэгорыя·Паэтэсы Беларусі
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Драгічынскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна
Катэгорыя·Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі