wd wp Пошук:

Алекса Відзіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Відзіч. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Алекса Відзіч (нар. 29 верасня 1994, Ужыцэ, Сербія) — сербскі футбаліст, абаронца армянскага клуба «Шырак» з Гюмры.

Клубная кар’ера

Выхаванец клуба «Слабада» з роднага горада Ужыцэ. У сезоне 2013/14 выступаў на правах арэнды ў клубе «Мачва», пасля вярнуўся ў «Слабаду», якая на той час выбыла ў Першую лігу з Суперлігі. На працягу трох з паловай сезонаў абараняў колеры роднага клуба ў Першай лізе, за гэты час стаў адным з лідараў каманды і яе капітанам.

У студзені 2018 года далучыўся да складу дэбютанта беларускай Вышэйшай лігі — клуба «Смалявічы» — і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт[2]. У складзе каманды стаў іграком стартавага складу. Па выніках сезона 2018 «Смалявічы» выбылі ў Першую лігу, і Алекса пакінуў клуб.

У сакавіку 2019 года праходзіў прагляд у «Мінску» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам[3]. У сталічным клубе таксама стаў адным з асноўных ігракоў. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[4].

У лютым 2020 года стаў іграком чарнагорскай «Будучнасці»[5], а ў ліпені вярнуўся ў Сербію, папоўніўшы склад «Злацібар», аднак пераважна заставаўся на лаўцы запасных і ў канцы года пакінуў каманду. У жніўні 2021 года далучыўся да «Раднічкаў» са Срэмскай-Мітравіцы.

У ліпені 2022 года перайшоў у армянскі «Шырак».

Зноскі

  1. Aleksa Vidic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Три украинца и серб стали игроками “Смолевичей”(руск.) . football.by (2 сакавіка 2018). Праверана 23 сакавіка 2018.
  3. Видич сменил “Смолевичи” на “Минск”(руск.) . football.by (21 сакавіка 2019). Праверана 21 сакавіка 2019.
  4. Видич покинул “Минск”(руск.) . football.by (9 студзеня 2020). Праверана 9 студзеня 2020.
  5. Алекса Видич перешел в «Будучность»(руск.) . by.tribuna.com (18 лютага 2020). Праверана 18 лютага 2020.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мачва Шабац
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Футбалісты Сербіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Злацібар Чаеціна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Слабада Ужыцэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Ігракі ФК Раднічкі Срэмска-Мітравіца
Катэгорыя·Ігракі ФК Будучнаст Падгорыца
Катэгорыя·Ігракі ФК Шырак
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта