У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Шырак (значэнні).
«Шыра́к» (арм.: Ֆուտբոլային Ակումբ „Շիրակ“ Գյումրի) — армянскі футбольны клуб з горада Гюмры. Заснаваны ў 1958 годзе. Клуб з’яўляецца адным з самых старых у Арменіі.
«Шырак» з’яўляецца адной з самых тытулаваных каманд Арменіі: 4-разовы чэмпіён Арменіі (1992, 1994, 1999, 2012/2013), двухразовы ўладальнік Кубка Арменіі (2011/12, 2016/17), 5-разовы ўладальнік Суперкубка Арменіі (1996, 1999, 2003, 2013, 2017).
Клуб выступае на Гарадскім стадыёне горада Гюмры.
З 2010 года ўладальнікам клуба з’яўляецца ўладальнік групы кампаній «Sovrano» — Арман Саакян.