wd wp Пошук:

Алег Сяргеевіч Нікіфарэнка

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Алег Нікіфарэнка (нар. 17 сакавіка 2001) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Іслач».

Клубная кар’ера

Выхаванец магілёўскага «Дняпра», у 2015 годзе перабраўся ў Акадэмію АБФФ, якая функцыянавала на базе мінскага Рэспубліканскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву (РДВАР). У чэрвені 2018 года пасля заканчэння навучання вярнуўся ў «Дняпро» і стаў выступаць за дубль, аднак ужо ў жніўні таго ж года перайшоў у брэсцкае «Дынама». У сезоне 2019 стаў прыцягвацца да асноўнай каманды дынамаўцаў, дэбютаваў у Вышэйшай лізе 25 мая 2019 года, выйшаўшы на поле ў другім тайме ў матчы з гродзенскім «Нёманам» (6:1).

У сакавіку 2020 года на правах арэнды стаў іграком брэсцкага «Руха»[4]. Спачатку гуляў за дубль, пасля стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, дзе звычайна выхадзіў на замену, а пазней стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе. У студзені 2021 года перайшоў у «Рух» на трывалай аснове[5]. У сезоне 2021 пераважна выхадзіў на замену.

У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з брэсцкім клубам, а ў сакавіку, пасля таго як «Рух» зняўся з Вышэйшай лігі, быў аддадзены ў арэнду ў «Іслач»[6]. У ліпені 2022 года падпісаў паўнавартасны кантракт з клубам з Мінскага раёна[7].

Міжнародная кар’ера

У кастрычніку 2017 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2019 года выступаў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

26 сакавіка 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Арменіі (2:1).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2018 (1)дубльДняпроБеларусь41
2018 (2)дубльДынамаБеларусь64
2019Д1ДынамаБеларусь30
2020Д1РухБеларусь165
2021Д1РухБеларусь151

Зноскі

  1. Oleg Nikiforenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://rukh.by/item/758-oleg-nikiforenko-igrok-rukha
  3. 1 2 https://fcisloch.by/player.asp?id=Oleg-Nikiforenko-600&season=2023MEN
  4. Никифоренко - пятый футболист брестского “Динамо”, арендованный “Рухом”
  5. “Рух” подписал Никифоренко по схеме 1+1
  6. Никифоренко проведет первую половину сезона-2022 в “Ислочи”
  7. Никифоренко подписал контракт с “Ислочью”
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Рух Брэст
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 2001 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст