Алег Паўлавіч Табакоў (17 жніўня 1935, Саратаў, РСФСР, СССР — 12 сакавіка 2018, Масква) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр і педагог. Народны артыст СССР (1986). Лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і РФ (1967, 1997).
Мастацкі кіраўнік МХТ імя А. П. Чэхава. Заснавальнік, мастацкі кіраўнік тэатра пад кіраўніцтвам Алега Табакова. Прэзідэнт фестывалю дакументальнай меладрамы «Саратаўскія пакуты». Член Савета па культуры пры Прэзідэнце Расіі.
Быў шпіталізаваны ў канцы лістапада 2017 года. Алег Табакоў перанёс экстранную аперацыю, пасля якой акцёра падключылі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх[8]. Памёр 12 сакавіка 2018 года ва ўзросце 82 гадоў.