wd wp Пошук:

Алег Лапіцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лапіцкі. Алег Лапіцкі (26 снежня 19225 кастрычніка 1979) — удзельнік антысавецкага супраціву, сябра БНП[1], кіраўнік СБМ у Лідзе. Дэсантнік «Дальвіца». З роду Лапіцкіх, брат Расціслава і Вольгі Лапіцкіх.[2][3]

Біяграфія

Нарадзіўся 26 снежня 1922 года у в. Касута Віленскага ваяводства у Польскай Рэспубліцы ў шматдзетнай сям’і праваслаўнага святара Аляксандра Лапіцкага з роду Лапіцкіх. Маці — Настасся з роду Жабінскіх.

Сярэднюю адукацыю атрымліваў у Варшаве ў гімназіі імя Тадэвуша Рэйтана і ў Смаргоні. Падчас нямецкай акупацыі ў Другую сусветную вайну вучыўся ў Пастаўскай настаўніцкай семінарыі, скончыў курсы кіраўнікоў Саюзу беларускай моладзі ў Альбярціне, быў кіраўніком СБМ у Лідзе, сябрам БНП. Прайшоў падрыхтоўку ў дыверсійнай школе ў Дальвіцы.

Улетку 1944 арганізаваў на Вілейшчыне партызанскі аддзел, які дзейнічаў супраць бальшавікоў. У 1944 г. вучыўся ў Віленскай духоўнай семінарыі, дзе далучыўся да падпольнай Віленскай патрыятычнай арганізацыі, якая ўтварылася сярод навучэнцаў Віленскай беларускай гімназіі і Віленскай семінарыі. Пад канец 1944 г. быў арыштаваны. У 1945 г. засуджаны ў Мінску на 10 гадоў канцлагераў за ўдзел у антыкамуністычнай арганізацыі.

Пасля канцлагераў жыў у Казахстане. У чэрвені 1958 г. перавёз да сябе ў Казахстан Софію Лапыцьку, удзельніцу мядзельска-смаргонскага антыкамуністычнага падполля, якім кіраваў брат Расціслаў, з якой пазнаёміўся праз сваю маці. У дзень прыезду Софіі Лапыцькі жаніўся на ёй. У 1960 г. Алег перавёз сваю маці да сябе ў Казахстан. 27 студзеня 1960 г. нарадзілася дачка Вікторыя. 23 красавіка 1963 г. нарадзіўся сын Алег. У 1977 г. маці Алега памерла.

Працаваў настаўнікам музыкі, актыўна ўдзельнічаў у згуртаванні беларусаў — колішніх палітвязняў.

5 красавіка 1979 г. быў забіты пры нявысветленых абставінах. Пасля забойства жонка пераехала да брата Алега — Вадзіма Лапіцкага ў Польшчу.

Зноскі

  1. Сяргей Ёрш Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2019.
  2. http://www.slounik.org/154838.html Біяграфія Алега Лапіцкага
  3. http://www.slounik.org/32069.html Біяграфія Алега Лапіцкага

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў Карагандзінскай вобласці
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Члены Беларускай незалежніцкай партыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1979 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Касуце
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Паветрана-дэсантнага спецыяльнага батальёна «Дальвіц»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейскім павеце (1920—1940)
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў БССР
Катэгорыя·Памерлі 5 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 снежня
Катэгорыя·Члены Саюза беларускай моладзі