wd wp Пошук:

Алег Аляксандравіч Скавародка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Скавародка. Алег Аляксандравіч Скавародка (нар. 5 кастрычніка 1948, в. Ассё, Лепельскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі мастак.

Біяграфія

У 1966 годзе закончыў Пышнянскую сярэднюю школу. У 1967—1972 гг. вучыўся ў Віцебскім педагагічным інстытуце імя С. М. Кірава на мастацка-графічным факультэце. Працаваў у творчых групах на Кольскім паўвостраве, на нафтаправодзе «Дружба», на возеры Байкал і БАМе. Працуе ў станковым жывапісе ў жанрах тэматычнай карціны, пейзажа, партрэта і нацюрморта.

З 1974 года пачаў ўдзельнічаць у абласных, рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выстаўках, у тым ліку персанальных, якія праходзілі ў Беларусі, Расіі, Германіі. З 1986 года — член Беларускага саюза мастакоў.

У 1991—1994 і 2003—2008 гг. — старшыня Віцебскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў.

Сярод твораў: «Дождж у старым горадзе» (1987), «Хлеб дзяцінства» (1991), «Велікодныя званы» (1991), «На старым хутары» (1998), «Кастрычнік» (1999), «Прадчуванне вясны» (2000), «Летні вечар» (2003), «Уладзімір Караткевіч» (2005), «Анёлы-захавальнікі» (2006), «Касцёл каля возера» (2007), «Рытмы Браслава» (2007), «Над Ушаччынай» (2007), «Старая царква» (2007), «Паэзія восені» (2008), «Дом каля возера» (2008), «Памяць» (2008), «Жоўты вечар» (2008), «Пейзаж з лодкамі»(2009), «Царэўна возера Нешчардо» (2009), «Пейзаж з белай хатай» (2010), «Лепельскі цмок», «Восень у Лепелі» і іншыя.

Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (Мінск), музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск), Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі, Магілёўскім мастацкім музеі імя П. Масленікава, Віцебскім мастацкім музеі, Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку, Смаленскім гісторыка-культурным запаведніку, Карціннай галерэі імя Г. Вашчанкі (Гомель) і прыватных калекцыях у Беларусі і за мяжой.

Жыве ў Віцебску.

Узнагароды

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 ліпеня 2019 года № 275 «Аб узнагароджанні»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 кастрычніка
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі мастацка-графічнага факультэта ВДУ
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лепельскім раёне