wd wp Пошук:

Алег Аляксандравіч Карамушка

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Алег Карамушка (нар. 30 красавіка 1984, Канеў, УССР) — украінскі футбаліст, абаронца клуба «Левы бераг» з Кіева.

Клубная кар’ера

Выхаванец чаркаскага футбола, потым пераехаў у Кіеў, гуляў у розных украінскіх клубах Прэм’ер-лігі. У 2011 годзе трапіў у магілёўскі «Дняпро», дзе стаў адным з асноўных ігракоў, але не змог выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.

Сезон 2012 распачынаў у складзе «Мінска», але пазней страціў месца ў аснове і пакінуў клуб. Другую палову 2012 года правёў у «Крымцяпліцы».

Пасля вяртання «Дняпра» ў эліту зноў далучыўся да магілёўскага клуба ў лютым 2013 года[4]. Сезоны 2013 і 2014 правёў трывалым іграком асновы на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У снежні 2014 года, пасля чарговага вылету ў Першую лігу, пакінуў магілёўскі клуб[5].

У студзені 2015 года апынуўся на праглядзе ў «Белшыне»[6] і ў выніку пачаў сезон 2015 у складзе бабруйскага клуба. У новым сезоне перастаў лічыцца легіянерам у чэмпіянаце Беларусі[7]. Здолеў замацавацца ў асноўным складзе бабруйчан на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У ліпені 2016 года пакінуў «Белшыну» і падпісаў кантракт з «Віцебскам»[8], дзе таксама стаў асноўным іграком. У сезоне 2018 стаў нярэдка заставацца на лаўцы запасных, а ў 2020 годзе толькі эпізадычна выхадзіў на поле.

У снежні 2020 года пакінуў «Віцебск» і завяршыў прафесійную кар’еру[9]. У 2021 годзе далучыўся да клуба «Левы бераг», які пазней заявіўся ў Другую лігу Украіны.

Міжнародная кар’ера

У 2004—2005 гадах гуляў за моладзевую зборную Украіны.

Зноскі

  1. Oleg Karamushka // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. OLEG KARAMUSHKA // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Oleh Karamushka // FBref.com
  4. Карамушка подписал контракт с могилевским “Днепром”
  5. Карамушка, Образцов, Гаврюшко и Ерошенко покинули «Днепр»
  6. Панкратов и Карамушка на просмотре в “Белшине”
  7. Карамушка и Галюза перестали считаться легионерами
  8. Карамушка перешел в «Витебск»
  9. Защитник “Витебска” Карамушка завершил карьеру
Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр-2 Данецк
Катэгорыя·Ігракі ФК Абалонь Кіеў
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Данецк
Катэгорыя·Ігракі ФК Барысфен Барыспаль
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Левы бераг Кіеў
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Металург Запарожжа
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Крымцяпліца
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро-2 Днепрапятроўск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро-3 Днепрапятроўск
Катэгорыя·Ігракі ФК Дзясна Чарнігаў
Катэгорыя·Футбалісты Украіны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Таўрыя Сімферопаль
Катэгорыя·Ігракі ФК Харкаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каневе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Барысфен-2 Барыспаль
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск