wd wp Пошук:

Алег Іванавіч Шкабара

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Алег Шкабара (нар. 15 лютага 1983, Мінск) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе старшым трэнерам у клубе «Астравец».

Клубная кар’ера

Пачаў кар’еру ў клубе «Трактар» у 2000 годзе, у наступным сезоне з’ехаў у Расію ў маскоўскае «Дынама«», але там гуляў, у асноўным, у дублі «бела-блакітных», за асноўны склад маскоўскага клуба правёў 4 матчы (у тым ліку 2 у Кубку). З «Дынама» вярнуўся ў Беларусь, выступаючы за БАТЭ, а потым зноў за «Дынама», выступіўшы яшчэ ў 16 гульнях. Пасля гуляў за клуб «Гомель», екацярынбургскі «Урал». З 2008 па 2010 гады Алег Шкабара выступаў за мінскае «Дынама».

У студзені 2011 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Нафтанам»[3]. Другую палову сезона 2012 прапусціў з-за траўмы. У студзені 2013 года падоўжыў кантракт з «Нафтанам» і неўзабаве стаў капітанам наваполацкага клуба. Пачынаў сезон на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, пасля замацаваўся на пазіцыі апорнага паўабаронцы, якім заставаўся і ў сезоне 2014. У лютым 2015 года яшчэ на год падоўжыў кантракт з «Нафтанам»[4]. У сезонах 2015—2016 заставаўся капітанам каманды, але на полі з’яўляўся нерэгулярна, шмат матчаў прапускаючы з-за траўм.

У лютым 2017 года стала вядома, што Шкабара стаў іграком «Смалявічаў-СТІ»[5]. Дапамог смалявіцкаму клубу па выніках сезона 2017 выйсці ў Вышэйшую лігу, аднак сам пасля гэтага пакінуў каманду.

У лютым 2018 года зноў далучыўся да «Нафтана», аднак у сакавіку адмовіўся падпісваць кантракт з клубам[6]. Пазней далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка»[7] і пачаў у яго складзе сезон 2018. Пакінуў рэчыцкі клуб у ліпені 2018 года, а ў жніўні стаў іграком клуба «Маладзечна», у складзе якога выступаў да канца 2019 года, зрэдку з’яўляючыся на полі. У верасні 2020 года далучыўся да «Мёраў» у чэмпіянаце Віцебскай вобласці[8].

У лютым 2021 года заняў пасаду старшага трэнера ў «Астраўцы»[9].

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевую і нацыянальную зборныя.

Дасягненні

Зноскі

  1. Oleg Shkabara // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Aleh Shkabara // FBref.com
  3. Футбол. Олег Шкабара заключил контракт с “Нафтаном” Архівавана 16 ліпеня 2018.. champ.by
  4. Гунчак, Зюлев, Сучков, Хотов, Шкабара и Демидович продлили соглашения с “Нафтаном”
  5. Шкабара, Степанов, Ковалюк и Воронков подписали контракты со “Смолевичами-СТИ”
  6. Шкабара отказался переходить в «Нафтан»
  7. Шкабара на просмотре в речицком «Спутнике»
  8. Футбол. Олег Шкабара перешел в “Миоры”
  9. Шкабара стал старшим тренером в “Островце”
Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Ігракі ФК Маладзечна
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі ФК Трактар Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Масква
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лютага
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Урал Екацярынбург
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Асобы