.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Алег Шкабара (нар. 15 лютага 1983, Мінск) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе старшым трэнерам у клубе «Астравец».
Пачаў кар’еру ў клубе «Трактар» у 2000 годзе, у наступным сезоне з’ехаў у Расію ў маскоўскае «Дынама«», але там гуляў, у асноўным, у дублі «бела-блакітных», за асноўны склад маскоўскага клуба правёў 4 матчы (у тым ліку 2 у Кубку). З «Дынама» вярнуўся ў Беларусь, выступаючы за БАТЭ, а потым зноў за «Дынама», выступіўшы яшчэ ў 16 гульнях. Пасля гуляў за клуб «Гомель», екацярынбургскі «Урал». З 2008 па 2010 гады Алег Шкабара выступаў за мінскае «Дынама».
У студзені 2011 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Нафтанам»[3]. Другую палову сезона 2012 прапусціў з-за траўмы. У студзені 2013 года падоўжыў кантракт з «Нафтанам» і неўзабаве стаў капітанам наваполацкага клуба. Пачынаў сезон на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, пасля замацаваўся на пазіцыі апорнага паўабаронцы, якім заставаўся і ў сезоне 2014. У лютым 2015 года яшчэ на год падоўжыў кантракт з «Нафтанам»[4]. У сезонах 2015—2016 заставаўся капітанам каманды, але на полі з’яўляўся нерэгулярна, шмат матчаў прапускаючы з-за траўм.
У лютым 2017 года стала вядома, што Шкабара стаў іграком «Смалявічаў-СТІ»[5]. Дапамог смалявіцкаму клубу па выніках сезона 2017 выйсці ў Вышэйшую лігу, аднак сам пасля гэтага пакінуў каманду.
У лютым 2018 года зноў далучыўся да «Нафтана», аднак у сакавіку адмовіўся падпісваць кантракт з клубам[6]. Пазней далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка»[7] і пачаў у яго складзе сезон 2018. Пакінуў рэчыцкі клуб у ліпені 2018 года, а ў жніўні стаў іграком клуба «Маладзечна», у складзе якога выступаў да канца 2019 года, зрэдку з’яўляючыся на полі. У верасні 2020 года далучыўся да «Мёраў» у чэмпіянаце Віцебскай вобласці[8].
У лютым 2021 года заняў пасаду старшага трэнера ў «Астраўцы»[9].
Гуляў за моладзевую і нацыянальную зборныя.