wd wp Пошук:

Албанская мафія

Албанская мафія ці албанская арганізаваная злачыннасць з’яўляюцца агульнымі тэрмінамі, якія выкарыстоўваюцца для разнастайных злачынных арганізацый, якія базуюцца ў Албаніі ці складаюцца з албанцаў. За межамі Албаніі распаўсюджана на тэрыторыіі ЗША і Еўрапейскім саюзе. У дадзеным выпадку тэрмін «мафія» не мае на ўвазе, што ўся албанская злачынная дзейнасць каардынуецца і рэгулюецца агульным кіруючым орагнам са штаб-кватэрай у Албаніі, Косаве, Паўночнай Македоніі ці інш.

Гісторыя

Пасля падзення камуністычнага рэжыма ў Албаніі ў пачатку 1991 года албанская мафія атрымала сувязь з астатнім светам, што прывяло да яе пашырэння на міжнароднай арэне.

Вайна ў Косаве адыграла важную ролю ў павышэнні прысутнасці албанскай мафіі ў Еўропе. Традыцыйна гераін транспартаваўся ў Заходнюю Еўропу з Турцыі праз Сербію, Харватыю і Славенію. Гэты маршрут быў зачынены з-за вайны, і албанскія банды гарантавалі бяспечны маршрут праз зону баявых дзеянняў. Падчас вайны этнічныя албанцы масава атрымлівалі статус бежанцаў у Еўропе, чым скарысталіся бандыты якія стварылі злачынны сіндыкат, галоўным чынам у Германіі і Швейцарыі, спецыялізуючыся на гандлі гераінам.[1]

Згодна з паведамленнем Упраўлення па барацьбе з наркотыкамі, ЗША албанская мафія з’яўляецца ключавым гандляром ў «балканскай сувязі», Стамбул-белградскага трафіка гераіну. У 1985 годзе праз «балканскі маршрут» прыпадала ад 25 % да 40 % гераінавага трафіка ў ЗША.[2]

Сувязь з Войскам вызвалення Косава

У 1999 годзе камітэт сената ЗША абвясціў, што асноўная часткак фінансавання «Войска вызвалення Косава» паступае ад крымінальных сувязяў[3].

У 2000 годзе паводле дадзеных Інтэрпала існавала сувязь паміж палітычнымі.ваеннымі утварэннямі Косава і албанскай арганізаванай злачыннасцю[4].

У папулярнай культуры

Зноскі

  1. Thompson, Tony. Gangs: A Juyrney inti the heart of the British Underworld, 2004 ISBN 0-340-83053-0
  2. Albanian Mafia at work in New York Архівавана 16 студзеня 2009.
  3. The Kosovo Liberation Army: Does clinton Policy Support Group with Terror, Drug Ties? From ‘Terrorists’ to ‘Partners
  4. the Threat Posed by the Convergence of Organized Crime, drugs Trafficking and Terrorism.(недаступная спасылка)
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Албанцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Этнічныя злачынныя групіроўкі
Катэгорыя·Арганізаваная злачыннасць