wd wp Пошук:

Ала Мікалаеўна Бодак

Ала Мікалаеўна Бодак (нар. 30 жніўня 1967, Роўна, УССР) — беларускі палітык, суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь (з 2019). Кандыдат юрыдычных навук, дацэнт.

Біяграфія

Нарадзілася 30 жніўня 1967 года ў Роўна.

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працавала старшым кансультантам, кансультантам 2 катэгорыі ўпраўлення законапраектных работ Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, кансультантам 1 катэгорыі, вядучым спецыялістам, галоўным спецыялістам аддзела заканадаўства аб сацыяльна-культурным будаўніцтве ўпраўлення заканадаўства аб дзяржаўным і сацыяльным будаўніцтве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, намеснікам начальніка ўпраўлення — начальнікам аддзела заканадаўства аб сацыяльна-культурным будаўніцтве ўпраўлення заканадаўства аб сацыяльна-культурным будаўніцтве, начальнікам упраўлення заканадаўства аб дзяржаўным і сацыяльным будаўніцтве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, начальнікам упраўлення заканадаўства аб дзяржаўным, сацыяльным будаўніцтве і забеспячэнні асноўных правоў і свабод грамадзян Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, выконваючым абавязкі дырэктара, дырэктарам Дэпартамента нарматворчай дзейнасці Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, начальнікам галоўнага ўпраўлення нарматворчай дзейнасці ў сферы дзяржаўнага будаўніцтва Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

З 9 студзеня 2009 года[1] па 13 кастрычніка 2016 года[2] працавала намеснікам Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[3].

З сакавіка 2019 года — суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь[4].

Унесеная ў санкцыйныя спісы краін Балтыі[5][6].

Зноскі

  1. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 9 января 2009 г. № 12 «Об освобождении и назначении некоторых должностных лиц»
  2. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 кастрычніка 2016 года № 821 «Аб вызваленні А. М. Бодак і Л. І. Ніжэвіч»
  3. Бодак Ала Мікалаеўна Архівавана 18 жніўня 2020.
  4. http://www.kc.gov.by/be/document-1133 Архівавана 8 кастрычніка 2020.
  5. Latvia sanctions 101 more Belarus officials
  6. The sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Суддзі Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Роўне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Намеснікі міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Кандыдаты юрыдычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Юрысты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 жніўня