wd wp Пошук:

Акцябр Паўлавіч Комаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Комаў. Акцябр Паўлавіч Ко́маў[1] (14 лістапада 1923 — 23 верасня 1993) — вучоны ў галіне дэрматалогіі і венералогіі, доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1977).

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Клімавічы (сучасны адміністрацыйны цэнтр Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі). Бацькі — медыцынскія работнікі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1941 годзе добраахвотнікам уступіў у Чырвоную Армію. Скончыў Барнаульскае ваенна-пяхотнае вучылішча. У якасці камандзіра ўзвода 201-й стралковай дывізіі прымаў удзел у баях на Калініскім і Паўночна-Заходнім франтах. Быў цяжка паранены. Пасля дэмабілізацыі ў 1942 годзе працаваў ваенруком у школе ў горадзе Бійск. З кастрычніка 1943 года вучыўся ў Новасібірскім медыцынскім інстытуце, у 1944—1948 гадах у Мінскім медыцынскім інстытуце. У 1948—1950 гадах ардынатар, галоўны ўрач раённага скурна-венералагічнага дыспансера ў горадзе Рэчыца. Скончыў клінічную ардынатуру Мінскага медыцынскага інстытута, працаваў галоўным урачом Мінскага скурвендыспансера, начальнікам аддзела Міністэрства аховы здароўя БССР, інструктарам адміністрацыйнага аддзела ЦК Камуністычнай партыі Беларусі ў 1945—1958 гадах, асістэнтам кафедры Мінскага медыцынскага інстытута ў 1958—1963 гадах[2][3]. У 1956 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Сравнительная оценка антигенов в реакции Вассермана и реакция оседания эритроцитов в диагностике сифилиса»[2]. З красавіка 1963 года да 1987 года А. П. Комаў на пасадзе дырэктара Беларускага навукова-даследчага скурна-венералагічнага інстытута. У 1974 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Материалы к этиологии и патогенезу псориаза»[2].

Навуковая і грамадская дзейнасць

А. П. Комаву належаць навуковыя працы па этыялогіі і патагенезе псарыязу, вывучэнню імуналагічных механізмаў патагенезу скурных захворвання, па венералогіі. Аўтар больш за 130 навуковых прац[2]. Сярод апублікаванага:

Пад кіраўніцтвам А. П. Комава падрыхтаваны і абаронены 6 кандыдацкіх дысертацый[2].

А. П. Комаў уваходзіў у склад Прэзідыума вучонага савета Міністэрства аховы здароўя БССР, неаднаразова абіраўся дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў. У 1965—1968 гадах займаў пасаду старшыні Рэспубліканскага навуковага таварыства дэрматавенеролагаў (Беларускай грамадскай арганізацыі дэрматолагаў і венеролагаў).

Узнагароды

Зноскі

  1. БелЭн, 1999
  2. 1 2 3 4 5 Комов, Октябрь Павлович // Большая биографическая энциклопедия. 2009. (руск.)
  3. Комаў Акцябр Паўлавiч // База даных «Мой край — Магілёўшчына». Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў 1993 годзе
Катэгорыя·Памерлі 23 верасня
Катэгорыя·Медыкі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клімавічах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Венеролагі
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэрматолагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Камандзіры ўзводаў у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак