wd wp Пошук:

Акцюбінская вобласць

Акцюбінская вобласць (каз.: Ақтөбэ облысы) — вобласць у заходняй часткі Казахстана.

Тэрыторыя — 300 629 км², што складае 11 % плошчы Казахстана. Па гэтым паказніку вобласць займае 2-е месца ў краіне.

Колькасць насельніцтва — 854 520 чалавек (1 кастрычніка 2017)[1].

Утворана ў выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 10 сакавіка 1932 года ў складзе Казахскай АССР. Гістарычна ёй папярэднічала Акцюбінская акруга, што існавала ў 1921—1928 гадах. У 1936 годзе вобласць увайшла ў склад вылучанай з РСФСР Казахскай ССР, а з 1991 года, пасля распаду СССР, у складзе незалежнай Рэспублікі Казахстан.

Мяжуе:

Зноскі

  1. 1 2 Численность населения Актюбинской области по полу в разрезе городов, районов, районных центров и поселков на 1 октября 2017г(нявызн.). Комитет по статистике Министерства национальной экономики Республики Казахстан. Праверана 3 снежня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Акцюбінская вобласць