wd wp Пошук:

Мангістаўская вобласць

Мангіста́ўская вобласць (каз.: Маңғыстау облысы) — вобласць на паўднёвым захадзе Казахстана, раней звалася Мангышлакскай.

Утворана 20 сакавіка 1973 года з паўднёвай часткі Гур’еўскай вобласці. У 1988 годзе вобласць скасавана, адноўлена ў 1990 годзе пад імем Мангістаўскай.

Адміністрацыйны цэнтр — горад Актау.

Мангістаўская вобласць размешчана да ўсходу ад Каспійскага мора на плато Мангышлак (Мангистау), мяжуе на паўночным усходзе з Атыраўскай і Акцюбінскай абласцямі, на поўдні — з Туркменістанам і на ўсходзе — з Рэспублікай Каракалпакстан у складзе Узбекістана.

Мангістаўская вобласць — прамысловы рэгіён, тут здабываюць 25 % нафты Казахстана (амаль 20 млн тон), праходзіць нафтавод Актау — Жэтыбай — Узень.

Зноскі

  1. Пра змену колькасці насельніцтвы Рэспублікі Казахстан з пачатку 2017 года да 1 лістапада 2017 года(нявызн.). Міністэрства нацыянальнай эканомікі Рэспублікі Казахстан. Камітэт па статыстыцы.
  2. Агентство Республики Казахстан по статистике. Этнодемографический сборник Республики Казахстан 2015

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Мангістаўская вобласць