wd wp Пошук:

Акусіры

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Акусіры (яп.: 奥尻島) — востраў у Японскім моры каля паўднёва-заходняга ўзбярэжжа Хакайда. Тэрыторыя - 142,97 км². Насельніцтва (2009 г.) - 3343 чал.

Прырода

Востраў Акусіры знаходзіцца ў 18,9 км на захад ад Хакайда. Даўжыня - 23,8 км. Найбольшая шырыня - 9,2 км. Берагавая лінія - каля 84 км. Мае вулканічнае паходжанне. Найвышэйшы пункт — гара Камуі (584 м).

Клімат умераны вільготны. Сярэднегадавая тэмпература паветра складае прыкладна 9,9°C — 11°C.

71,4% ад усіх зямель на востраве займаюць букавыя лясы. Прычым, яны сустракаюцца не толькі ў горнай, але і ў прыбярэжнай мясцовасці. 22,5% тэрыторый пакрыта першароднымі палямі. Лясы і палі насяляюць змеі, кажаны, зайцы, фазаны і інш. Буйных драпежных жывёлін няма.

Палеткі, культурныя насаджэнні і чалавечыя паселішчы — меней за 3,6% тэрыторый. Маюцца шырокія магчымасці для развіцця геатэрмальнай энергетыкі.

У 1993 г. востраў і яго жыхары моцна пацярпелі ад цунамі.

Гісторыя

Востраў Акусіры быў населены ў эпоху дзёмон. Да прыходу японцаў яго асноўнае насельніцтва складалі айны. Назва вострава паходзіць з айнскай мовы і значыць “месца з іншага боку”. Японцы з’явіліся толькі ў XVIII ст., прычым асноўны этап перасялення адбыўся ў 1767 г. У 1869 г. была ўтворана адміністрацыйная акруга Акусіры.

Эканоміка

Асноўнай галінай эканомікі здаўна з’яўляецца рыбалоўства. Мясцовыя ўлады імкнуцца развіваць сельскі і экалагічны турызм. На востраве дзейнічаюць аэрапорт і марскі порт, звязаны паромнай пераправай з Хакайда.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Японскага мора
Катэгорыя·Астравы Японіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна