wd wp Пошук:

Аксана Іванаўна Манкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Манкевіч. Аксана Іванаўна Манкевіч (нар. 10 мая 1998) — экскурсаводка, палітычная зняволеная, абвінавачаная падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе[1].

Біяграфія

Нарадзілася ў Любчы. Пасля школы скончыла педагагічны каледж у Нясвіжы, пасля завочна атрымала вышэйшую адукацыю ў БДЭУ. Працавала па спецыяльнасці экскурсаводам, стварыла і праводзіла шэраг экскурсій па Мінску[2] і іншым месцам Беларусі.

Палітычны пераслед

Аксану Манкевіч затрымалі 31 студзеня 2021 года, калі яна праводзіла сваю экскурсію па цэнтры Мінска, таксама былі затрыманы іншыя прысутныя на экскурсіі, а таксама выпадковыя мінакі. Некалькі чалавек пазней атрымалі штрафы, яшчэ некалькім удзельнікам экскурсіі, у тым ліку Манкевіч, суд прызначыў суткі адміністрацыйнага арышту (Манкевіч атрымала 15 сутак)[3].

Наступны раз Манкевіч была затрымана 2 лістапада 2021 года. Яе экскурсію замовіў, як пасля высветлілася, супрацоўнік міліцыі, які на прызначаным месцы пачатку экскурсіі затрымаў Манкевіч. Яе дапыталі ў памяшканні ГУБАЗіКа, пасля правялі вобшук дома, пасля чаго ў РАУСе быў зроблены пратакол пра «непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі». На судзе супрацоўнік міліцыі засведчыў, што ён затрымліваў Манкевіч, але памылкова назваў абставіны затрымання, а сама Манкевіч сцвярджала, што яе затрымліваў іншы супрацоўнік. У выніку, суддзя Шабуня прысудзіла Манкевіч 15 сутак арышту[4].

У межах ужо крымінальнай справы Аксана Манкевіч была затрымана 14 верасня 2022 года[5], з яе ўдзелам з’явілася відэа на адным з праўладных тэлеграм-каналаў, дзе сцвярджалася, што «Манкевіч падчас сваіх экскурсій распавядала выключна сваю версію гістарычных падзей». Пазней ёй было выстаўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак), яна была змешчана ў СІЗА на Валадарскага.

5 кастрычніка 2022 года пяццю беларускімі праваабарончымі арганізацыямі, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна» і Беларускі Хельсінкскі камітэт, Манкевіч была прызнана палітычнай зняволенай[6].

Зноскі

  1. АКСАНА МАНКЕВІЧ (бел.)
  2. Экскурсія па вуліцы Кастрычніцкай у Менску з’явілася ў межах фестывалю «Vulica Brazil» (бел.)
  3. В Минске дали 15 суток экскурсоводу, ее задержали вместе с группой. Вот что говорят очевидцы (руск.)
  4. В Минске гида арестовали на 15 суток за «неподчинение милиционеру». Он заказал экскурсию, но на месте встречи ее задержал (руск.)
  5. В Минске задержали экскурсоводку Оксану Манкевич (руск.)
  6. Заява праваабарончых арганізацый Беларусі аб прызнанні 15 палітычных зняволеных (бел.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення праваабарончым цэнтрам «Вясна»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Палітвязні Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1998 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Любчы
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Асобы