wd wp Пошук:

Акадэмія нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

Акадэмія нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (АНБ) — вышэйшая навучальная ўстанова ў Мінску. Ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў на першай і другой ступені вышэйшай адукацыі ў сферы забеспячэння нацыянальнай бяспекі з ліку ваеннаслужачых, якія праходзяць ваенную службу па кантракце ў органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя

Заснаваны 27 снежня 1946 года у Львове загадам міністра дзяржаўнай бяспекі СССР № 00563 як спецыяльная школа па падрыхтоўцы аператыўнага складу для органаў дзяржбяспекі. У навучальным працэсе нараўне са спецыяльнымі дысцыплінамі, значнае ў пасляваенны час месца займалі агульнаадукацыйныя прадметы. У красавіку 1952 года школа была пераўтворана ў спецыяльную навучальную ўстанову па падрыхтоўцы аператыўных работнікаў юрыдычнага профілю.

У снежні 1954 года па рашэнні ўрада школа пераведзена ў Магілёў, дзе з 1956 года пачала падрыхтоўку аператыўных работнікаў выключна на базе вышэйшай адукацыі. У 19571960 гадах школа ажыццяўляла падрыхтоўку супрацоўнікаў з веданнем замежнай мовы, а таксама перападрыхтоўку кадравага складу органаў дзяржбяспекі.

На працягу доўгага часу школа з’яўлялася адной з дзвюх навучальных устаноў, нараўне з Вышэйшай школай КДБ СССР імя Ф. Э. Дзяржынскага, якія рыхтавалі кадры для тэрытарыяльных органаў дзяржаўнай бяспекі.

У жніўні 1961 года школа пераведзена ў Мінск. Распараджэннем Савета Міністраў СССР ад 18 верасня 1964 года Мінская спецыяльная школа была пераўтворана ў Вышэйшыя курсы КДБ пры СМ СССР па падрыхтоўцы аператыўных работнікаў для тэрытарыяльных органаў дзяржаўнай бяспекі з гадавым тэрмінам навучання.

У 1988 годзе курсы перайшлі на новую праграму падрыхтоўкі з правам выдачы дыплома аб атрыманні вышэйшай спецыяльнай адукацыі.

У студзені 1992 года Вышэйшыя курсы КДБ СССР былі перададзены пад юрысдыкцыю Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і сталі Вышэйшымі курсамі КДБ Рэспублікі Беларусь. У красавіку 1994 года Вышэйшыя курсы КДБ былі пераўтвораны ў Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 кастрычніка 2022 г. № 355 «Аб Акадэміі нацыянальнай бяспекі» дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» рэарганізавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Акадэмія нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь»[1].

Структура

Функцыянуюць 12 спецыяльных кафедраў, дзейнічаюць два навукова-даследчыя аддзелы і дактарантура (ад’юнктура). Пераменны склад навучаецца на 3 факультэтах, дзе ажыццяўляецца падрыхтоўка, перападрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі кадраў. У інстытуце вядуць педагагічную і навукова-даследчую работу 1 акадэмік, 8 дактароў навук, 21 кандыдат навук, 9 прафесараў і 26 дацэнтаў.

Начальнікі

Вядомыя выкладчыкі

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 кастрычніка 2022 г. № 355 «Аб Акадэміі нацыянальнай бяспекі»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·1961 год у Мінску
Катэгорыя·З’явіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1946 годзе
Катэгорыя·Вуліца Змітрака Бядулі (Мінск)
Катэгорыя·1946 год ва Украіне