wd wp Пошук:

Уладзімір Антонавіч Собалеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Собалеў.

Уладзімір Антонавіч Собалеў (30 студзеня 1939, Днепрапятроўск, УССР) — савецкі ваенны, генерал-маёр, начальнік Вышэйшых курсаў КДБ СССР у Мінску з 1988 па 1992 год.

Біяграфія

У 1959 годзе скончыў Дзяржынскі хімічны тэхнікум ім. Чырвонай Арміі, працаваў электрыкам на заводзе Минавиапрома.

З 1959 па 1962 год служыў у Савецкай арміі.

З 1962 года знаходзіцца ў органах дзяржбяспекі. У 1966 годзе скончыў Вышэйшую школу КДБ СССР з залатым медалём і быў накіраваны на працу ў вайсковую контрвыведку. З 1970 года працаваў у Вышэйшай школе КДБ СССР — выкладчыкам спецкафедры № 9, выкладчыкам, старэйшым выкладчыкам спецкафедры № 11.

З 1980 па 1985 год працаваў у сакратарыяце КДБ СССР намеснікам начальніка аддзела, затым начальнікам аддзела. У 1985—1988 гадах працаваў начальнікам аддзела Кіравання кадраў КДБ СССР. З 1988 па 1992 год начальнік Вышэйшых курсаў КДБ у Мінску.

Пасля распаду СССР працягнуў службу ў органах МБ — ФСБ Расіі. З 1999 года — на пенсіі.

Узнагароды

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі ФСБ
Катэгорыя·Ганаровыя супрацоўнікі дзяржбяспекі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Днепрапятроўску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Начальнікі Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 студзеня
Катэгорыя·Генерал-маёры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі