wd wp Пошук:

Айма Каяндэр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Каяндэр. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Айма Каарла Каяндэр (фінск.: Aimo Kaarlo Cajander; 4 красавіка 1879, Уўсікаўпункі — 21 студзеня 1943, Хельсінкі, Фінляндыя) — фінскі батанік і палітычны дзеяч.

Біяграфія

Па адукацыі батанік, займаўся вывучэннем лясоў Фінляндыі, у 1911—1934 гг. быў прафесарам лесаводства, у 1934—1943 — Генеральным дырэктарам лесапаркавай службы Фінляндыі. У палітыку прыйшоў ў 1922 годзе, калі прэзідэнт Каарла Юха Стольберг прызначыў яго прэм’ер-міністрам, у другі раз Каяндэр заняў пасаду прэм’ера у студзені 1924 года, абодва тэрміны яго прэм’ерства былі недоўгачасовымі.

У 1927 годзе Каяндэр уступіў у Нацыянальную прагрэсіўную партыю, а з 1933 па 1943 г. быў яе старшынёй. У 1928 годзе Каяндэр быў прызначаны міністрам абароны, а ў 1929 быў абраны ў Эдускунту. Калі К. Каліа быў абраны прэзідэнтам у 1937 годзе, ён даручыў Каяндэру як лідару Нацыянальнай прагрэсіўнай партыі сфармаваць урад большасці. Каяндэр сфармаваў кааліцыйны ўрад з двух найбуйнейшых партыі ў парламенце — сацыял-дэмакратаў і Аграрнай лігі. Каяндэр лічыў немагчымым напад СССР на Фінляндыю, таму надаваў недастаткова ўвагі ўзбраенню фінскай арміі.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #131753703 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 https://boku.ac.at/universitaetsleitung/rektorat/stabsstellen/oeffentlichkeitsarbeit/themen/ehrentraegerinnen/ehrendoktorinnen/cajander Праверана 19 лістапада 2020.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #131753703 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Аўтары батанічных таксонаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Хельсінкскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1879 годзе
Катэгорыя·Памерлі 21 студзеня
Катэгорыя·Батанікі Фінляндыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
Катэгорыя·Памерлі ў Хельсінкі
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 красавіка
Катэгорыя·Постаці фінскай экалогіі
Катэгорыя·Выпускнікі Хельсінкскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Фінляндыі
Катэгорыя·Члены Венгерскай акадэміі навук
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Лесаводы Фінляндыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўднёва-Заходняй Фінляндыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных