«Адступнікі» (англ.: The Departed) — мастацкі фільм 2006 года рэжысёра Марціна Скарсэзэ[11]. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Леанарда Дзі Капрыа, Мэт Дэйман, Джэк Нікалсан.
Два найлепшыя выпускнікі паліцэйскай акадэміі апынуліся па розныя бакі барыкады: адзін з іх — агент мафіі ў радах праваахоўных органаў, другі — «крот», укаранёны ў мафію. Кожны лічыць сваім доўгам выявіць і знішчыць праціўніка, але жыццё ў пастаянна скажоных рэаліях змяняе ўнутраны свет герояў.
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 98 кінаўзнагародамі і яшчэ 140 намінацыямі[12].