wd wp Пошук:

Адрыяну Карэя

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Адрыя́ну Карэ́я Кла́ру[3] або Адрыяна Карэя (парт.: Adriano Correia Claro; нар. 26 кастрычніка 1984, Курытыба, Бразілія) — бразільскі футбаліст, абаронца клуба «Атлетыку Паранаэнсі» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі. Адрыяну з’яўляецца адным з нешматлікіх ігракоў у прафесійным футболе, якія здольныя згуляць у якасці абаронцы ці паўабаронцы па абодва бакі поля.

Кар’ера

Клубная

Сваю прафесійную кар’еру Адрыяну пачаў у клубе з роднага горада «Карытыба», дэбютаваўшы ў складзе яшчэ не маючы 18 гадоў. У студзені 2005 года ён далучыўся да іспанскага клуба «Севілья», падпісаўшы кантракт на 4,5 гады[4]. Дэбютаваў у Ла Лізе ў хатнім матчы супраць «Барселоны», дзе андалузійцы атрымалі паражэнне з лікам 0:4. У наступных сезонах Адрыяну займаў розныя пазіцыі з роўным поспехам. Разам з клубам атрымаў шэраг трафеяў.

16 ліпеня 2010 года Адрыяну падпісаў кантракт з «Барселонай» па сістэме «4+1». Каталонскі клуб выклаў за іграка 9,5 млн еўра. Кантракт іграка змясціў пункт выкупу іграка ў памеры не менш за 90 млн еўра. У новым клубе Карэя атрымаў кашулю з нумарам 21, якая да таго належала ўкраінскаму абаронцу Дзмітрыю Чыгрынскаму. Дэбютаваў Адрыяну ў перадсезонным таварыскім матчы супраць клуба «Валерэнга», выйшаўшы на замену ў другім тайме, 14 жніўня ён упершыню з’явіўся ў афіцыйным матчы ў гульні на Суперкубак Іспаніі, дзе каталонцы саступілі былому клуба Адрыяну «Севільі» з лікам 1:3.

У ліпені 2016 года перайшоў у турэцкі «Бешыкташ»[5]. Пакінуў каманду пасля сезона 2018/19, і ў ліпені 2019 года вярнуўся ў Бразілію, стаўшы іграком «Атлетыку Паранаэнсі».

Міжнародная

13 ліпеня 2003 года ва ўзросце 18 гадоў Адрыяну дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Бразіліі. У складзе зборнай быў удзельнікам розыгрышу Залатога кубка КАНКАКАФ 2003 у ЗША і Мексіцы, дзе разам з камандай заваяваў сярэбраныя медалі, розыгрышу Кубка Амерыкі 2004 у Перу, а таксама Кубка Амерыкі 2011 у Аргенціне.

Дасягненні

Клубныя

«Карытыба»:

«Севілья»:

«Барселона»:

«Бешыкташ»

Міжнародныя

Зборная Бразіліі:

Зноскі

  1. Adriano // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Adriano Correia Claro // Enciclopèdia de l’esport catalàGrup Enciclopèdia Catalana, 2012.
  3. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  4. Sevilla capture Correia. UEFA.com
  5. «Бешикташ» объявил о покупке Адриано. by.tribuna.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Чэмпіёны Паўднёвай Амерыкі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Атлетыку Паранаэнсі
Катэгорыя·Футбалісты Бразіліі
Катэгорыя·Ігракі ФК Бешыкташ
Катэгорыя·Ігракі зборнай Бразіліі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Севілья
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Курытыбе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Барселона
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 кастрычніка
Катэгорыя·Ігракі ФК Карытыба