Адорвені — глыбы горных парод рознага ўзросту, памерам ад некалькіх метраў да некалькіх сот метраў, аддзеленыя ледавіком ад мацярынскай тоўшчы і перанесеныя ім на розныя адлегласці. Часта захоўваюць слаістасць. Ляжаць на пародах больш маладога ўзросту, напрыклад, адорвень ніжнепалеазойскіх парод у даліне ракі Ловаць, прынесены з вобласці Балтыйска-Ладажскага глінта[1]
На Беларусі шмат адорвеняў, прынесеных ледавікамі з Скандынавіі і Фінляндыі.
Некаторыя адорвені — крыніцы карысных выкапняў (гліны, мел, друз).