wd wp Пошук:

Ловаць

Ло́ваць (руск.: Ло́вать) — рака ў Гарадоцкім раёне Беларусі, Пскоўскай і Наўгародскай абласцях Расіі, у басейне ракі Нява.

Даўжыня 536 км, у межах Беларусі — 47 км. Вадазбор 21,9 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 150 м³/с (169[1] м³/с), на мяжы Беларусі і Расіі каля 2,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,16 , на Беларусі 0,6 .

Ловаць у горадзе Вялікія Лукі

Асноўныя прытокі: Сярвайка, Пясчанка, Кунья (справа), Склянка, Насва, Локня, Рэдзья, Палісць (злева). Усяго налічваецца 56 прытокаў[1].

На рацэ: горад Вялікія Лукі (Расія), горад Холм (Расія), вёска Рудня (Беларусь).

Выцякае з возера Ловацец (Пскоўская вобласць), упадае ў возера Ільмень з поўдня. Паводле іншых крыніц пачынаецца з возера Завесна за 3,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Марчанкі Гарадоцкага раёна. Цячэ ў Беларусі па Гарадоцкім узвышшы, праз азёры Задрач, Мяжа, Сосна, Чарняста і Сясіта, па Валдайскім узвышшы і ў ніжнім цячэнні па Ільменскай нізіне.

Рака Ловаць пры сваім руху ад вытоку на поўдзень у бок ракі Аўсянкі была перахоплена і павернута на поўнач у бок Балтыкі, утварыўшы характэрны каленападобны выгін. Даліна ад вытоку да возера Мяжа невыразная (пойма забалочаная), паміж азёрамі Сосна, Чарняста і Сясіта трапецападобная (пойма роўная, лугавая). Рэчышча да возера Мяжа звілістае, да возера Задрач яго шырыня 3—5 м, ніжэй 5—10 м.

На Ловаці налічваюцца 84 парогі і 79 перакатаў даўжынёй ад 50 да 2000 метраў. Самы вялікі парог — Сяміводскія астравы. Найбольш значныя парогі знаходзяцца паміж горадам Холм і вёскай Старая Пярэса[1].

Суднаходная ў нізоўі на працягу 70 км. У старажытнасці па Ловаці праходзіла частка «шляху з вараг у грэкі».

На тэрыторыі Беларусі да басейна Ловаці таксама належаць азёры Дзедава, Немцава, Ленавец, Турэц, Белае, Карасёва і Падсосна.

Зноскі

  1. 1 2 3 Ильина Л. Л., Грахов А. Н. Холм. — Л.: Гидрометеоиздат, 1980. — С. 46—49. — 120 с. — 50 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Рэкі Гарадоцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Ловаці
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Рэкі Наўгародскай вобласці
Катэгорыя·Рэкі Пскоўскай вобласці