wd wp Пошук:

Аднойчы ў казцы

«Аднойчы ў казцы» (англ.: Once Upon a Time) — амерыканскі тэлесерыял канала ABC у жанры фэнтэзі. Прэм’ера адбылася 23 кастрычніка 2011 года[3]. 3 лістапада 2011 года, пасля паспяховага выхаду першых двух эпізодаў, ABC прадоўжыў серыял на поўны сезон з 22 эпізодаў[4]. 10 мая 2012 года ABC прадоўжыў серыял на другі сезон[5], прэм’ера якога адбылася 30 верасня[6]. 10 мая 2013 года канал прадоўжыў серыял на трэці сезон[7], які стартаваў 29 верасня[8].

Трэці сезон будзе падзелены на дзве часткі, першыя дванаццаць эпізодаў будуць паказаны да новага года, пасля чаго серыял возьме паўзу аж да 9 сакавіка 2014 года. «Аднойчы ў казцы», нароўні з чатырма іншымі мыльнымі драмамі канала («Нэшвіл», «Скандал», «Помста» і «Анатомія страсці»), пераходзіць такім чынам у тэлесезоне 2013-14 гадоў на новы фармат вяшчання, з двух блокаў, якія транслююцца практычна без перапынкаў[9].

У маі 2013 года ABC замовіў спін-оф серыяла пад назвай «Аднойчы ў краіне цудаў», які выйшаў увосень 2013 года[10].

Сюжэт

У дзень вяселля Беласнежкі (Джэніфер Гудвін) і Цудоўнага Прынца (Джошуа Далас) Злая каралева (Лана Парыя) прыязджае ў замак і пагражае ім страшным праклёнам. Праз колькі часу цяжарная Беласнежка, трывожачыся аб пагрозе праклёну, наведвае Румпельшцільцхена (Роберт Карлайл), які расказвае, што праклён Злой Каралевы перанясе іх усіх у страшнае месца, дзе ні ў кога не будзе шчаслівага канца, за выключэннем ейнага. Ён варожыць, што ненароджаная дачка Беласнежкі, Эма, вернецца на свой 28-ы дзень нараджэння, каб выратаваць іх і пачаць апошнюю бітву з Каралевай. Па радзе Блакітнай Феі (Кіган Конар Трэйсі), Джэпета (Тоні Амендола) і Пінокіа (Джэйкаб Дэйвіс) робяць шафу з магічнага дрэва, якая дазволіць аднаму чалавеку пазбегнуць праклёну Каралевы. У той дзень, калі Беласнежка нараджае дачку, праклён Злой Каралевы пачынае дзейнічаць. Цудоўны Прынц паспявае ўратаваць нованароджаную дачку, палажыўшы яе ў чароўную шафу, але яго смяротна раніць памочнікі Каралевы. Злая Каралева радуецца, калі Цудоўны Прынц памірае на руках Беласнежкі, а праклён пераносіць іх у «страшнае месца».

У нашы дні ў Бостане адзінокая Эма Свон (Джэніфер Морысан) працуе паручальнікам і паляўнічай за галовамі. Калі Эма задзімае свечку на кексе ў гонар свайго 28-га дня нараджэння і загадвае жаданне, на яе парозе з’яўляецца 10-гадовы хлопчык Генры (Джарэд Гілмар), які кажа ёй, што ён яе сын, якога тая падлеткам аддала на ўсынаўленне. Не хочучы мець нічога супольнага з хлопчыкам, Эма ўсё ж згаджаецца адвезці яго назад дамоў у Сторыбрук у штаце Мэн. У дарозе Генры паказвае ёй вялікую кнігу казак, настойваючы на тым, што ўсе гісторыі ў ёй рэальныя. Калі яны прыязджаюць у Сторыбрук, Генры паведамляе ёй, што ўсе ў горадзе насамрэч персанажы казак, перанесеныя ў гэты свет праклёнм Злою Каралевай, і яны не помняць, хто яны папраўдзе. Генры лічыць, што яго псіхатэрапеўт Арчы Хопер (Рафаэль Сбардж) насамрэч Гаворачы Цвыркун, а яго школьная настаўніца Мэры Маргарэт Бланшар — Беласнежка. Ён сцвярджае, што час у Сторыбруку замарожаны (гарадскі гадзіннік заўсёды паказвае 8:15), і людзі не могуць пакінуць яго, а адрабіць гэтыя чары можа толькі Эма. Скептычна настроеная Эма вяртае Генры яго прыёмнай маці, мэру горада Рэджыне Мілс, якая на самай справе з’яўляецца Злой Каралевай. Неўзабаве Генры зноў уцякае, Эма знаходзіць яго і вырашае застацца ў Сторыбруку на пэўны час. Гэта рашэнне прымушае застылыя стрэлкі гарадскога гадзінніка зноў пачаць рух.

Акцёры і персанажы

Асноўны артыкул: Спіс акцёраў і персанажаў тэлесерыяла «Аднойчы ў казцы»

Асноўны склад

АкцёрПерсанаж СторыбрукаКазачны персанажЭпізодыСезоны
1 сезон 2 сезон 3 сезон
Джыніфер Гудвін Мэры Маргарэт Бланшар Беласнежка 49 Рэгулярна
Джэніфер Морысан Эма Свон Дачка Беласнежкі і Цудоўнага Прынца 49 Рэгулярна
Лана Парыя Рэджына Мілс Злая каралева 49 Рэгулярна
Джошуа Далас Дэвід Нолан Цудоўны Прынц 49 Рэгулярна
Джарэд Гілмар Генры Мілс Унук Беласнежкі і Цудоўнага Прынца,

Унук Румпельшцільцхена, Сын Эмы і Ніла

49 Рэгулярна
Роберт Карлайл Містар Голд Румпельшцільцхен 49 Рэгулярна
Эмілі дэ Рэвін Лэйсі Бель 26 Госць Рэгулярна
Колін О’Донах'ю Кіліян Джонс Капітан Крук 20 Рэгулярна
Майкл Рэйманд-Джэймс Ніл Кэсідзі Бейлфайр (Бей) — сын Румпельшцільцхена 14 Паўтаральны Рэгулярна
Рафаэль Сбардж Арчы Хопер Гаворачы Цвыркун Джыміні 29 Рэгулярна Паўтаральны
Меган Оры Рубі Чырвоны Капялюшык (пярэварацень) 40 Паўтаральны Рэгулярна Госць
Джэймі Дорнан Шэрыф Грэм Паляўнічы 9 Рэгулярна Госць
Эян Бэйлі Аўгуст Бут Пінокіа (сталы) 15 Паўтаральны Госць Госць

Эпізоды

Асноўны артыкул: Спіс эпізодаў тэлесерыяла «Аднойчы ў казцы» Спіс эпізодаў тэлесерыяла «Аднойчы ў казцы»

Рэакцыя

Водгукі крытыкаў

Пілотны эпізод быў сустрэты са станоўчымі водгукамі ад крытыкаў з пачатковым рахункам 67 з 100 ад «Metacritic».[11]

Узнагароды і намінацыі

Тэлевізійныя рэйтынгі

Пілотны эпізод прыцягнуў 12,930 мільёнаў гледачоў і дэма-рэйтынг у катэгорыі 18-49 склаў 4,0.[12] Гэта класіфікуецца як найлепшы старт драматычнага серыяла ў сезоне, а таксама як самы паспяховы дэбют серыяла на ABC за апошнія пяць гадоў.[13]

Музыка

Словы і музыка ўсіх песень Марка Ісшана. Ён напісаў музычныя тэмы і музыку для серыяла «Аднойчы ў казцы» Ён таксама з’яўляецца аўтарам слоў і музыкі напісаных для серыяла.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68 69 70 71 72 73 74 75 76 77 78 79 80 81 82 83 84 85 86 87 88 89 90 91 92 93 94 95 96 97 98 99 100 101 102 103 104 105 106 107 108 109 110 111 112 113 114 115 116 117 118 119 120 121 122 123 124 125 126 127 128 129 ČSFD — 2001.
  2. fernsehserien.de Праверана 13 мая 2020.
  3. ABC Announces Fall Series Premiere Dates: Late Starts for ‘Once Upon a Time,’ ‘Man Up’ Архівавана 27 мая 2016.
  4. ‘Once Upon a Time,’ ‘Last Man Standing’ Get Full Season Orders at ABC(нявызн.). Hollywood Reporter (3 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2012. Праверана November 3, 2011.
  5. Nellie Andreeva ABC Renews Seven Hit Scripted Series; No ‘Happy Endings’… For Now(нявызн.). Deadline.com (10 мая 2012). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2012. Праверана 10 мая 2012.
  6. Nellie Andreeva ABC Sets Fall Premiere Dates, Officially Swaps ‘The Neighbors’ & ‘Suburgatory’(нявызн.). Deadline.com (26 ліпеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2012. Праверана 26 ліпеня 2012.
  7. Lynette Rice ABC renews ‘Nashville,’ ‘Scandal, ‘Grey’s Anatomy’ and more(нявызн.). Entertainment Weekly (10 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2013. Праверана 11 мая 2013.
  8. Amanda Kondolojy ABC Sets Premiere Dates for 2013-2014 Season Including ‘Marvel’s Agents of S.H.I.E.L.D.’, ‘Once Upon a Time in Wonderland’ & More(нявызн.) (недаступная спасылка). TV by the Numbers (16 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2013. Праверана 17 ліпеня 2013.
  9. Lesley Goldberg ABC Formalizes Split-Season Lineup(нявызн.). The Hollywood Reporter (4 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2013. Праверана 4 жніўня 2013.
  10. Lesley Goldberg ABC Schedule: ‘Once’ Spinoff to Open Thursdays; ‘S.H.I.E.L.D.’ on Tuesdays(нявызн.). The Hollywood Reporter (14 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2013. Праверана 14 мая 2013.
  11. Once Upon a Time — Season 1 Reviews, Ratings, Credits, and More at Metacritic
  12. Gorman, Bill Sunday Final Ratings: ‘Once Upon A Time’ Adjusted Up + Final Ratings For World Series Game 4 & Saints/Colts(нявызн.) (недаступная спасылка). TVbytheNumbers (25 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2012. Праверана October 25, 2011.
  13. Gorman, Bill ABC’s ‘Once Upon a Time’ Opens as the Season’s #1 New Drama(нявызн.) (недаступная спасылка). TVbytheNumbers (24 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2012. Праверана October 25, 2011.
  14. Once Upon a Time (Music from the TV Series) – EP(нявызн.). iTunes. Праверана May 9, 2012.
  15. [Once Upon A Time: Original Television Soundtrack Soundtrack](нявызн.). Amazon.com/. Праверана May 9, 2012.
  16. [Once Upon a Time - Season 2 Soundtrack](нявызн.). Amazon.com. Праверана August 13, 2013.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Тэлесерыялы ў жанры фэнтэзі
Катэгорыя·Экранізацыі літаратурных казак
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (пазначана ў Вікідадзеных: P373)
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Фільмы ЗША 2011 года
Катэгорыя·Тэлесерыялы 2011 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Катэгорыя·Драматычныя тэлесерыялы ЗША
Катэгорыя·Экранізацыі твораў братоў Грым
Катэгорыя·Фільмы пра штат Мэн
Катэгорыя·Тэлесерыялы паводле алфавіта
Катэгорыя·Тэлесерыялы на англійскай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай