wd wp Пошук:

Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе 2015

Адкрыты чэмпіянат ЗША 2015 (англ.: US Open 2015) — прафесійны тэнісны турнір, які праходзіў з 31 жніўня да 13 верасня 2015 года ў Нацыянальным тэнісным цэнтры Білі Джын Кінг у Нью-Ёрку, ЗША на хардавым пакрыцці. Чацвёртае і заключнае спаборніцтва з серыі Вялікага шлема ў 2015 годзе. Турнір стаў 135-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату ЗША, які быў заснаваны ў 1881 годзе як Нацыянальны чэмпіянат ЗША і з таго часу праходзіць штогадова, з’яўляючыся адным з найстарэйшых тэнісных турніраў. Прызавы фонд турніру склаў $42,253,400, больш чым на 4 мільёны перавысіўшы прызавы фонд 2014 года.

Дзеючымі чэмпіёнамі ў адзіночных разрадах былі харват Марын Чыліч і амерыканка Серэна Уільямс. Чыліч саступіў у паўфінале будучаму пераможцу Новаку Джокавічу з Сербіі, а Уільямс, якая выйграла тры апошнія адкрытыя чэмпіянаты ЗША, а таксама мела магчымасць выйграць каляндарны Вялікі шлем, здабыўшы ўсе чатыры тытулы ў 2015 годзе, прайграла ў паўфінальным матчы італьянцы Раберце Вінчы. Джокавіч у другі раз стаў пераможцам турніру, перайграўшы ў фінале швейцарца Роджэра Федэрэра, а чэмпіёнкай у жаночым адзіночным разрадзе стала Флавія Пенета з Італіі, якая да гэтага не праходзіла далей за чвэрцьфінал на турнірах Вялікага шлема і перайграла Вінчы ў фінале, стаўшы першай італьянкай, якая перамагла на адкрытым чэмпіянаце ЗША.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Сусветны тур ATP 2015
Катэгорыя·Тэнісныя турніры ў ЗША
Катэгорыя·2015 год у Нью-Ёрку
Катэгорыя·Тур WTA 2015
Катэгорыя·Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе
Катэгорыя·2015 год у тэнісе
Катэгорыя·Спорт у ЗША ў 2015 годзе