wd wp Пошук:

Турніры Вялікага шлема

Турніры Вялікага шлема (англ.: Grand Slam tournaments) — чатыры найбуйнейшыя ў сучасным тэнісе штогадовыя турніры:

У сучасным тэнісе перамога на ўсіх чатырох турнірах Вялікага шлема — надзвычай прэстыжная, бо гэта вельмі рэдкае дасягненне. Вылучаюць:

Гісторыя

Паняцце «Вялікі шлем» запазычана з картачнай гульні брыдж. Выйграць Вялікі шлем — перамагчы ва ўсіх чатырох турнірах на працягу аднаго сезону.

Паняцце ўзнікла ў 1933 годзе, калі аўстраліец Джэк Кроўфард быў у кроку ад таго, каб выйграць усе чатыры турніры. Ён ужо перамог у трох турнірах на працягу года і выйшаў у фінал Адкрытага чэмпіянату ЗША ў Нью-Ёрку. Джон Кіран, які працаваў спартыўным каментатарам у газеце «Нью-Ёрк Таймс» і быў здольным картачным гульцом, правёў у сваёй калонцы аналогію поспехаў Кроўфарда з вялікім шлемам у брыджы: «Калі Кроўфард выйграе сёння ў Перы, гэта будзе ўсё адно што выйграць Вялікі шлем на корце». Кроўфард, аднак, прайграў, але фраза замацавалася.[1]

Паводле іншай версіі, паняцце ўзнікла ў 1938 годзе, калі Дональд Бадж выйграў на працягу года згаданыя вышэй чатыры турніры, і вядомы амерыканскі пісьменнік Элісан Данцыг сказаў, што «як паспяховы гулец у брыдж, Бадж склаў Вялікі шлем з перамог у чатырох найбуйнейшых тэнісных турнірах на працягу каляндарнага года».[2]

Чэмпіёны Вялікага шлема

З часу з’яўлення паняцця мала хто здолеў выйграць Вялікі шлем на працягу сезону. Сярод мужчын гэтага дасягнулі Дональд Бадж (1938) і Род Лейвер (1962 і 1969). Сярод жанчын — Маргарэт Корт (1970), Мора Канолі (1953) і Штэфі Граф (1988). Штэфі Граф, апроч гэтага, перамагла ў тым жа годзе на алімпійскім турніры ў Сеуле, выйграла, такім чынам, «Залаты Вялікі шлем».

Калі розныя турніры Вялікага шлема сталі праводзіць на розных пакрыццях (грунт — у Францыі, трава — на Уімблдане, цвёрдае пакрыццё — у ЗША і Аўстраліі), справа ўскладнілася.

Найбольшую колькасць турніраў Вялікага шлема выйграў амерыканец Піт Сампрас. У ягоным актыве — 14 перамог: 7 на Уімблдане, 5 на Адкрытым чэмпіянаце ЗША і 2 на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі. Сярод жанчын найбольшая колькасць перамог у Маргарэт Корт: 11 у Аўстраліі, 5 у Францыі, 5 у ЗША і 3 на Уімблдане — агулам 24 тытулы.

Уладальнікі Вялікага шлема

Мужчынскі адзіночны разрад

Жаночы адзіночны разрад

Мужчынскі парны разрад

Жаночы парны разрад

Змяшаны парны разрад

Беларусы — пераможцы турніраў Вялікага шлема

У Адкрытай эры тры беларускія спартсмены перамагалі на турнірах Вялікага шлема:

у жаночым парным разрадзе:

у мужчынскім парным разрадзе:

у змяшаным парным разрадзе:

у жаночым адзіночным разрадзе:

Зноскі

  1. http://www.fft.fr/rolandgarros/en/grandchelem.htm Архівавана 9 кастрычніка 2006.
  2. http://www.wimbledon.org/en_GB/championships/grandslam.html
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Турніры Вялікага шлема (тэніс)