wd wp Пошук:

Новак Джокавіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Новак. Но́вак Джо́кавіч (сербск.: Новак Ђоковић, 22 мая 1987, Бялград, Югаславія) — сербскі прафесійны тэнісіст. Пераможца 85 турніраў ATP, у тым ліку 21 турніра Вялікага шлема.

Першы серб, які стаў лідарам сусветнага рэйтынгу, і першы прадстаўнік мужчынскага адзіночнага разраду з Сербіі, які выйграў турнір Вялікага шлема.

Кар’ера

30 жніўня Новак стартаваў на US Open 2011. У паўфінале, які стаў для Джокавіча шостым запар на турнірах Вялікага шлему, ён саступаў Роджэру Федэрэру 0-2 па сэтах, а затым 3-5 у пятым сэце і 40-15 на падачы швейцарца. Аднак адыграўшы падвойны матчбол, серб атрымаў выніковую перамогу 6-7, 4-6, 6-3, 6-2, 7-5. 12 верасня ў фінале ў шосты раз запар адолеў Рафаэля Надаля (6-2, 6-4, 6-7, 6-1), упершыню ў кар’еры выйграўшы US Open. Такім чынам, у 2011 году Новак перамог на трох турнірах Вялікага Шлему.

Выйграў 9 тытулаў адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, 5 тытулаў Уімблданскага турніру, 3 тытулы адкрытага чэмпіянату ЗША і 2 тытулы адкрытага чэмпіянату Францыі. Адзін з васьмі ўладальнікаў кар’ернага Вялікага шалома, якія перамагалі на ўсіх чатырох турнірах у розныя гады. Стаў трэцім тэнісістам у гісторыі і першым з 1969 года, які выйграў чатыры турніры Вялікага шлема запар (з Уімблдана 2015 года да адкрытага чэмпіянату Францыі 2016 года), а таксама першым, які дасягнуў гэтага на трох розных пакрыццях.

2 лютага 2020 года Новак Джокавіч у рэкордны восьмы раз перамог у адзіночным разрадзе у адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі. 21 лютага 2021 года перамог тут у дзявяты раз.

Фіналы турніраў

Турніры Вялікага Шлема

Легенда
Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі
Адкрыты чэмпіянат Францыі
Уімблдан
Адкрыты чэмпіянат ЗША
Вынік Год Турнір Пакрыццё Апанент у фінале Лік
1 Параза 2007 Адкрыты чэмпіянат ЗША Хард Сцяг Швейцарыі Роджэр Федэрэр 6:7(4:7), 6:7(2:7), 4:6
2 Перамога 2008 Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі Хард Сцяг Францыі Жо-Уілфрыд Цанга 4:6, 6:4, 6:3, 7:6(7:2)
3 Параза 2010 Адкрыты чэмпіянат ЗША Хард Сцяг Іспаніі Рафаэль Надаль 4:6, 7:5, 4:6, 2:6
4 Перамога 2011 Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі Хард Сцяг Вялікабрытаніі Эндзі Марэй 6:4, 6:2, 6:3
5 Перамога 2011 Уімблдан Трава Сцяг Іспаніі Рафаэль Надаль 6:4, 6:1, 1:6, 6:3
6 Перамога 2011 Адкрыты чэмпіянат ЗША Хард Сцяг Іспаніі Рафаэль Надаль 6:2, 6:4, 6:7(3:7), 6:1
7 Перамога 2012 Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі Хард Сцяг Іспаніі Рафаэль Надаль 5:7, 6:4, 6:2, 6:7(5:7), 7:5
8 Параза 2012 Адкрыты чэмпіянат Францыі Грунт Сцяг Іспаніі Рафаэль Надаль 4:6, 3:6, 6:2, 5:7
9 Параза 2012 Адкрыты чэмпіянат ЗША Хард Сцяг Вялікабрытаніі Эндзі Марэй 6:7(10:12), 5:7, 6:2, 6:3, 2:6
10 Перамога 2013 Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі Хард Сцяг Вялікабрытаніі Эндзі Марэй 6:7(2:7), 7:6(7:3), 6:3, 6:2
11 Параза 2013 Уімблдан Трава Сцяг Вялікабрытаніі Эндзі Марэй 4:6, 5:7, 4:6
12 Параза 2013 Адкрыты чэмпіянат ЗША Хард Сцяг Іспаніі Рафаэль Надаль 2:6, 6:3, 4:6, 1:6
13 Параза 2014 Адкрыты чэмпіянат Францыі Грунт Сцяг Іспаніі Рафаэль Надаль 6:3, 5:7, 2:6, 4:6
14 Перамога 2014 Уімблдан Трава Сцяг Швейцарыі Роджэр Федэрэр 6:7(7:9), 6:4, 7:6(7:4), 5:7, 6:4
15 Перамога 2015 Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі Хард Сцяг Вялікабрытаніі Эндзі Марэй 7:6(7:5), 6:7(4:7), 6:3, 6:0
16 Параза 2015 Адкрыты чэмпіянат Францыі Грунт Сцяг Швейцарыі Станіслас Ваўрынка 6:4, 4:6, 3:6, 4:6
17 Перамога 2015 Уімблдан Трава Сцяг Швейцарыі Роджэр Федэрэр 7:6(7:1), 6:7(10:12), 6:4, 6:3
18 Перамога 2015 Адкрыты чэмпіянат ЗША Хард Сцяг Швейцарыі Роджэр Федэрэр 6:4, 5:7, 6:4, 6:4
19 Перамога 2016 Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі Хард Сцяг Вялікабрытаніі Эндзі Марэй 6:1, 7:5, 7:6(7:3)
20 Перамога 2016 Адкрыты чэмпіянат Францыі Грунт Сцяг Вялікабрытаніі Эндзі Марэй 3:6, 6:1, 6:2, 6:4
21 Параза 2016 Адкрыты чэмпіянат ЗША Хард Сцяг Швейцарыі Станіслас Ваўрынка 7:6(7:1), 4:6, 5:7, 3:6
22 Перамога 2018 Уімблдан Трава Сцяг ПАР Кевін Андэрсан 6:2, 6:2, 7:6(7:3)
23 Перамога 2018 Адкрыты чэмпіянат ЗША Хард Сцяг Аргенціны Хуан Марцін Дэль Потра 6:3, 7:6(7:4), 6:3
24 Перамога 2019 Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі Хард Сцяг Іспаніі Рафаэль Надаль 6:3, 6:2, 6:3
25 Перамога 2019 Уімблдан Трава Сцяг Швейцарыі Роджэр Федэрэр 6:3, 6:2, 6:3
26 Перамога 2020 Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі Хард Сцяг Аўстрыі Дамінік Цім 6:4, 4:6, 2:6, 6:3, 6:4
27 Параза 2020 Адкрыты чэмпіянат Францыі Грунт Сцяг Іспаніі Рафаэль Надаль 0:6, 2:6, 5:7
28 Перамога 2021 Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі Хард Сцяг Расіі Данііл Мядзведзеў 7:5, 6:2, 6:2
29 Перамога 2021 Адкрыты чэмпіянат Францыі Грунт Сцяг Грэцыі Стэфанас Цыцыпас 6:7(6:8), 2:6, 6:3, 6:2, 6:4
30 Перамога 2021 Уімблдан Трава Сцяг Італіі Матэа Бераціні 6:7(4:7), 6:4, 6:4, 6:3
31 Параза 2021 Адкрыты чэмпіянат ЗША Хард Сцяг Расіі Данііл Мядзведзеў 4:6, 4:6, 4:6
32 Перамога 2022 Уімблдан Трава Сцяг Аўстраліі Нік Кіргіяс 4:6, 6:3, 6:4, 7:6(7:3)

Крыніцы

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #1041696558 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  2. ATP website
  3. https://www.atpworldtour.com/en/players/novak-djokovic/d643/overview

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Тэнісісты Сербіі і Чарнагорыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе ў мужчынскім адзіночным разрадзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 мая
Катэгорыя·Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікіцытатнік
Катэгорыя·Тэнісісты Сербіі
Катэгорыя·Пераможцы Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе ў мужчынскім адзіночным разрадзе
Катэгорыя·Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года
Катэгорыя·Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бялградзе
Катэгорыя·Тэнісісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пераможцы Уімблданскага турніру ў мужчынскім адзіночным разрадзе