Адкрыты чэмпіянат Гдыні (англ.: Gdynia Open) — прафесійны нізкарэйтынгавы турнір па снукеры. Ён быў заснаваны ў 2012 годзе і праходзіць на спартыўнай арэне Гдыні ў Гдыні, Польшча. Адкрыты чэмпіянат Гдыні быў шостым нізкарэйтынгавым турнірам у еўрапейскім туры серыі PTC сезона 2015/2016 і адным з шасці нізкарэйтынгавых першынстваў, якія праходзілі ў кантынентальнай частцы Еўропы. З сезона 2013/2014 прызавы фонд кожнага турніру еўрапейскага туру складае €125,000, што болей, чым у два разы менш, чым самы малы прызавы фонд рэйтынгавага турніру ў сезоне 2015/2016.
У 2016 годзе турнір праходзіў на працягу пяці дзён у канцы лютага (першы адкрыты чэмпіянат Гдыні праходзіў у кастрычніку, а розыгрыш 2014 года — у пачатку лютага), а ў нядзелю былі згуляныя матчы 1/8 фіналу, чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінальны двубой спаборніцтва.
Фармат адкрытага чэмпіянату Гдыні ўключае ў сябе тры кваліфікацыйныя раўнды, якія праходзяць у першыя дні турніру і ў якіх могуць прыняць удзел усе жадаючыя аматары за пэўную плату (у 2012 годзе праходзіў толькі адзін кваліфікацыйны раўнд). У асноўную стадыю трапляюць 103 сеяных прафесіяналаў (аўтаматычна) і 25 пераможцаў апошняга кваліфікацыйнага раўнда, якія гуляюць на выбыванне, пачынаючы з 1/64 фіналу.
Рэкардсменам па колькасці тытулаў, а таксама дзеючым пераможцам турніру з’яўляецца аўстраліец Ніл Робертсан, які выйграў чэмпіянаты ў 2012 і 2015 гадах. У 2014 годзе перамогу ў Гдыні атрымаў Шон Мёрфі, які на тым жа спаборніцтве зрабіў першую і адзіную максімальную серыю на адкрытых чэмпіянатах Гдыні.
Год | Пераможца | Фіналіст | Фінальны лік | Паўфіналісты | КУ |
---|---|---|---|---|---|
2012 | ![]() | ![]() | 4:3 | ![]() ![]() | 128 |
2014 | ![]() | ![]() | 4:1 | ![]() ![]() | 128 |
2015 | ![]() | ![]() | 4:0 | ![]() ![]() | 128 |
2016 | ![]() | ![]() | 4:1 | ![]() ![]() | 128 |
Ігрок | П | Ф | КФ | ВТ | Фіналы |
---|---|---|---|---|---|
![]() | 2 | 0 | 2 | 2012, 2015 | — |
![]() | 1 | 0 | 1 | 2016 | — |
![]() | 1 | 0 | 1 | 2014 | — |
![]() | 0 | 1 | 1 | — | 2016 |
![]() | 0 | 1 | 1 | — | 2015 |
![]() | 0 | 1 | 1 | — | 2014 |
![]() | 0 | 1 | 1 | — | 2012 |
Краіна | КП | АКП | Першы тытул | Апошні тытул |
---|---|---|---|---|
![]() | 2 | 2 | 2014 | 2016 |
![]() | 1 | 2 | 2012 | 2015 |
Год | Пераможца | ЛСС | АНС |
---|---|---|---|
2012 | ![]() | ![]() | ![]() |
2014 | ![]() | ![]() | ![]() |
2015 | ![]() | ![]() ![]() | ![]() ![]() ![]() |
2016 | ![]() | ![]() ![]() | ![]() ![]() |
Найбольшая колькасць выйграных тытулаў2, Ніл Робертсан (2012, 2015).
Найбольшая колькасць фіналаў2,
Ніл Робертсан (2012, 2015).
Найбольшая колькасць паўфіналаў2,
Ніл Робертсан (2012, 2015),
Шон Мёрфі (2014, 2015).
Найбольшая колькасць чвэрцьфіналаў2,
Стывен Магуайр (2012, 2014),
Ніл Робертсан (2012, 2015),
Шон Мёрфі (2014, 2015),
Джад Трамп (2014, 2015).
Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/8 фіналу3,
Мартын Гоўлд (2012, 2015, 2016).
Найбольшая колькасць выхыдаў у 1/16 фіналу4 (усе розыгрышы),
Мартын Гоўлд,
Фергал О’Браен.