У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крупскі.
Адам Крупскі (польск.: Adam Krupski; 7 ліпеня 1706, Вільня — 8 сакавіка 1748, Навагрудак) — прафесар філасофіі, святар[1] Каталіцкай Царквы ў Вялікім Княстве Літоўскім правінцыі Рэчы Паспалітай, эксперт права ў заканадаўстве Вялікага Княства Літоўскага[1], аўтар школьнага дыялогу[1]. Захаваліся яго рукапісныя лекцыі па філасофіі[2]. У сваёй выкладчыцкай дзейнасці прытрымліваўся ідэй Асветніцтва[3].