wd wp Пошук:

Адам Іосіфавіч Залескі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Залескі.

Адам Іосіфавіч Залескі (нар. 4 красавіка 1912, в. Кімейка, Сенненскага раёна, Віцебскай вобласці — 4 жніўня 2002) — беларускі гісторык, этнограф. Доктар гістарычных навук (1963), прафесар (1964). Акадэмік рэгіянальнай (г. Масква) грамадскай арганізацыі «Славянская акадэмія навук, адукацыі, мастацтваў і культуры»[2] (2000). Старшы лейтэнант.

Біяграфія

У 1930—1931 гадах вучыўся ў Мінску на педагагічных курсах. У 1931—1937 гадах працаваў настаўнікам у Лагойскім, Дзяржынскім і Хойніцкім раёнах, завочна вучыўся ў Мінскім педтэхнікуме. У 1937 годзе скончыў гістарычна-геаграфічнае аддзяленне Мінскага настаўніцкага інстытута.

У 1937—1940 гадах — намеснік дырэктара Мінскага педагагічнага вучылішча.

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1944 годзе — начальнік хімічнай службы 203-га армейскага запаснога стралковага палка. За паспяхова арганізаваную пастаўку дымавых заслонаў у перыяд абароны арміі старшы лейтэнант Адам Залескі быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

У 1945—1953 гадах — выкладчык, дэкан Курскага педінстытута.

3 1953 года — загадчык сектара этнаграфіі Інстытута гісторыі, у 1957—1968 гадах — намеснік дырэктара Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР.У 1963 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Савецкі патрыятызм сялянства ва ўмовах нямецка-фашысцкай акупацыі Беларусі (1941—1944)».

У 1970—1981 гадах — загадчык сектара збору і публікацыі дакументаў і гістарычных мемуараў у Інстытуце гісторыі АН БССР.

Дзесяць гадоў працаваў старшынёй Мінскай абласной арганізацыі «Веды». 3 1994 года -старшыня Беларускага рэспубліканскага аб’яднання «Гістарычныя веды».

Узнагароды

Навуковая дзейнасць

Аўтар прац па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, нацыянальных адносін. Намеснік галоўнага рэдактара і адзін з аўтараў 4-га тома 5-томнага выдання «Гісторыя Беларускай ССР» (1975), рэдактар і адзін з аўтараў выдання «Нарысы ваеннай гісторыі Беларусі» (1995). Сааўтар 6-томнага выдання «Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза» і 12-томнага «Гісторыя Другой сусветнай вайны». Аўтар манаграфій «Быт беларускіх сялян у партызанскім краі» (1960), «В партизанских краях и зонах» (1962), «В тылу врага» (1969).

Апублікаваў 8 манаграфій, 8 брашур, каля 300 навуковых прац, напісаных ў асноўным на рускай мове[3], у тым ліку:

Зноскі

  1. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
  2. Международная славянская академия наук, образования, искусств и культуры учреждена по инициативе выдающихся российских, сербских и приднестровских ученых и деятелей культуры 18 мая 1992 г. (Президент – академик МСА Б.И. Искаков) Архівавана 25 студзеня 2020.
  3. Залескі Адам Іосіфавіч

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Этнографы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сенненскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2002 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Курскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 4 жніўня
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску