wd wp Пошук:

Агюст Перэ

Агюст Перэ (фр.: Auguste Perret; 12 лютага 1874, Іксель, Бельгія — 25 лютага 1954, Парыж, Францыя) — французскі архітэктар, піянер і лідар будаўніцтва з жалезабетона, прадпрымальнік і педагог. Адбудаваны пад кіраўніцтвам Перэ цэнтр[fr] Гаўра, амаль цалкам разбураны падчас Другой сусветнай вайны, у 2005 годзе абвешчаны аб’ектам Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[6].

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’я каменячоса, уладальніка паспяховага бізнеса ў Парыжы. Вывучаў архітэктуру ў Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы, выдатна вучыўся, але пакінуў яе не атрымаўшы дыплома і стаў працаваць у сямейным бізнесе. У 1904 годзе пабудаваў жылы дом па адрасе 25bis, rue Benjamin Franklin у Парыжы, напэўна, першы жылы дом з жалезабетону. У 1905 годзе сумесна з братамі Гюставам (таксама архітэктарам, сааўтарам большасці праектаў Агюста) і Клодам заснаваў фірму, якая спецыялізавалася на будаўніцтве з жалезабетона. У гэтай фірме ў 1909 годзе некалькі месяцаў працаваў і вывучаў асновы тэхнічнага чарчэння Ле Карбюзье.

У 1913 годзе па праекце Перэ ўзведзены будынак Тэатра Елісейскіх палёў — выдатны ўзор пачаткаў стылю ар-дэко, якія прынёс архітэктару вядомасць. Перэ будуе прамысловыя і жылыя будынкі, дамы-студыі для мастакоў і скульптараў, цэрквы. Царква Маці Божай[fr] у Ле-Рэнсі[fr] (1922—1923) была першым храмам Францыі, цалкам пабудаваным з жалезабетону. У 1931 годзе ўдзельнічаў у конкурсе на праект Палаца Саветаў у СССР[7].

З 1923 года кіраваў спецыялізаванай на бетоне майстэрняй пры Школе прыгожых мастацтваў. З 1928 года выкладаў у спецыяльнай школе архітэктуры. З 1943 года кіраваў Асацыяцыяй архітэктараў і выкладаў у Акадэміі прыгожых мастацтваў. Пасля Другой сусветнай вайны атрымаў заказ на аднаўленне цэнтральнай часткі разбуранага Гаўра. Памёр ў 1954 годзе, праз два гады пасля смерці брата Гюстава. Будаўніцтва ў Гаўры па праектах Перэ працягвалася да 1964 года.

Пасля смерці Агюста Перэ лічылі найзначнейшым архітэктарам Францыі, параўноўвалі з Ле Карбюзье, а потым надоўга забылі. Толькі ў 1985 годзе пасля публікацыі кнігі Джозэфа Абрама (Joseph Abram) творчасць майстра зноў адкрыта для грамадства. У 1990-я гады спадчына братоў Перэ грунтоўна вывучана, У пачатку 2000-х гадоў выйшла некалькі манаграфій, прысвечаных Перэ, а ў 2002—2004 гадах арганізавана перасоўная выстава «Перэ, паэтыка бетону». Урэшце, ЮНЕСКА ацаніла рэканструкцыю Гаўра як выдатны прыклад архітэктуры і гарадскога планавання ў пасляваенным будаўніцтве і 15 ліпеня 2005 года ўнесла Гаўр у спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны.

Выбраныя будынкі

Галерэя

Узнагароды

Памяць

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Auguste Perret
  3. RKDartists Праверана 6 ліпеня 2020.
  4. 1 2 https://gtc.hypotheses.org/2737
  5. Elsa Augusta Torgerd Sundling 1902-04-21 — 1964-09-07 Arkitekt, pionjär Праверана 6 снежня 2020.
  6. Le Havre, the City Rebuilt by Auguste Perret (англ.)
  7. Palais des Soviets de l’URSS, Moscou : concours. 1931 (фр.)
  8. Garage automobile, rue de Ponthieu, Paris 8e. 1906—1907 (фр.)
  9. Архівавана 13 кастрычніка 2017. Архівавана 13 кастрычніка 2017. Фатаздымак будынка Міністэрства ВМФ (фр.)  Архівавана 13 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Памерлі ў 1954 годзе
Катэгорыя·Члены Акадэміі прыгожых мастацтваў (Францыя)
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лютага
Катэгорыя·Выкладчыкі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Манпарнас
Катэгорыя·Памерлі 25 лютага
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Архітэктары Парыжа
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Выпускнікі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ікселі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1874 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Архітэктары Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных