wd wp Пошук:

Агроцыбе

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Палявіца (значэнні). Агроцыбе, Палявіца[1] (Agrocybe) — род шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства страфарыевых.

Апісанне

Пладовыя целы дробныя. Шапка зменьвае вонкавы выгляд у залежнасці ад вільготнасці, пукатая, гладкая. Мякаць светлая, мясістая. Пласцінкі шырокія. Ножка з кольцам або без яго, цыліндрычная, часам сагнутая, шчыльная, іншы раз пустая. Споры гладкія, брудна-бурыя, з порай прарастання.

Пашырэнне

Вядома звыш 20 відаў, пашыраных у Еўразіі, Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі. На Беларусі найбольш вядомыя агроцыбе палявая (Agrocybe arvalis), агроцыбе цвёрдая (Agrocybe dura), агроцыбе ранняя (Agrocybe praecox).

Сапратрофы. Растуць групамі па лясным подсціле, лугах, палях, у хмызняках.

Зноскі

  1. Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. iл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Страфарыевыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта