У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Палявіца (значэнні). Агроцыбе, Палявіца[1] (Agrocybe) — род шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства страфарыевых.
Пладовыя целы дробныя. Шапка зменьвае вонкавы выгляд у залежнасці ад вільготнасці, пукатая, гладкая. Мякаць светлая, мясістая. Пласцінкі шырокія. Ножка з кольцам або без яго, цыліндрычная, часам сагнутая, шчыльная, іншы раз пустая. Споры гладкія, брудна-бурыя, з порай прарастання.
Вядома звыш 20 відаў, пашыраных у Еўразіі, Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі. На Беларусі найбольш вядомыя агроцыбе палявая (Agrocybe arvalis), агроцыбе цвёрдая (Agrocybe dura), агроцыбе ранняя (Agrocybe praecox).
Сапратрофы. Растуць групамі па лясным подсціле, лугах, палях, у хмызняках.