wd wp Пошук:

Абідзіна

Абі́дзіна[3] (трансліт.: Abidzina, руск.: Обидино) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Стадолішчанскага сельсавета.

Гісторыя

У канцы XVIII стагоддзя вёска ў Езярышчанскім старостве Гарадоцкага павета Полацкай губерні. У сярэдзіне XIX ст. ў складзе дзяржаўнага маёнтка Езярышча. У канцы XIX — пачатку XX ст. вёска ў Бяскатаўскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. У 1920 годзе ў вёсцы дзейнічалі школа і пункт ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. З 15 лютага 1923 г. Абідзіна ў складзе Вышадскай воласці Віцебскага павета, з 20 жніўня 1924 г. у складзе Бяскатаўскага сельсавета Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (Віцебскай вобласці з 20.2.1938). У 1933 годзе ў вёсцы дзейнічаў калгас «Чырвонае Абідзіна», кузня, ваўначоска. У лютым 1943 г. вёска была спалена нямецка-фашысцімі акупантамі, было знішчана 56 двароў, загінулі 25 жыхароў. Пасля Вялікай Айчыннай вайны вёска была адбудавана. Вёска ўваходзіла ў склад саўгаса «Смалоўка».

Насельніцтва

Зноскі

  1. Решение Городокского районного Совета депутатов 28.9.2011 № 80 «Об установлении границ сельских населённых пунктов Городокского района» (руск.)
  2. 1 2 Сайт РУП «Белпошта»
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Гарадоцкага раёна
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Стадолішчанскі сельсавет