wd wp Пошук:

Абідавічы

Абі́давічы[2] (трансліт.: Abidavičy, руск.: Обидовичи) — аграгарадок у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Абідавіцкага сельсавета.

Назва

Існуе паданне, што жылі два асілкі Абіда і Вязула. Вязула жыў на месцы сучаснай вёскі Бязуевічы Слаўгарадскага раёна, Абіда — там дзе цяпер Абідавічы. Была ў іх адна сякера, якую браты перакідвалі адзін аднаму пры неабходнасці насячы дроваў.[3].

Гісторыя

Упершыню згадана ў XVI стагоддзі. У часы Расійскай імперыі фальварак Абідавічы Нова-Быхаўскай воласці Быхаўскага павета Магілёўскай губерні.

Геаграфія

Побач з вёскай працякае рака Чарняўка і праходзіць магістраль М8, частка E95 Еўрапейскага маршрута E95.

Сацыяльная сфера і прамысловасць

У вёсцы працуюць Абідавіцкая школа-сад, дзіцячая музычная школа, бібліятэка і крама.

СВК «Абідавічы» займаецца вытворчасцю бульбы, зернебабовых і мяса-малочнай жывёлагадоўляй.

Славутасці

У вёсцы знаходзіцца брацкая магіла № 3375-201, дзе пахаваны 265 чалавек. На ёй у 1958 годзе быў усталяваны бятонны помнік-скульптура воіна, аўтар Л. А. Ждан.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. деревня Обидовичи
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Абі́даўка, ж.
  3. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — 592 с.: іл. С. 565

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Невядомыя параметры шаблонаў
Катэгорыя·Аграгарадкі Магілёўскай вобласці
Катэгорыя·Абідавічы
Катэгорыя·Населеныя пункты Быхаўскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Абідавіцкі сельсавет