Абі́давічы[2] (трансліт.: Abidavičy, руск.: Обидовичи) — аграгарадок у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Абідавіцкага сельсавета.
Існуе паданне, што жылі два асілкі Абіда і Вязула. Вязула жыў на месцы сучаснай вёскі Бязуевічы Слаўгарадскага раёна, Абіда — там дзе цяпер Абідавічы. Была ў іх адна сякера, якую браты перакідвалі адзін аднаму пры неабходнасці насячы дроваў.[3].
Упершыню згадана ў XVI стагоддзі. У часы Расійскай імперыі фальварак Абідавічы Нова-Быхаўскай воласці Быхаўскага павета Магілёўскай губерні.
Побач з вёскай працякае рака Чарняўка і праходзіць магістраль М8, частка E95 Еўрапейскага маршрута E95.
У вёсцы працуюць Абідавіцкая школа-сад, дзіцячая музычная школа, бібліятэка і крама.
СВК «Абідавічы» займаецца вытворчасцю бульбы, зернебабовых і мяса-малочнай жывёлагадоўляй.
У вёсцы знаходзіцца брацкая магіла № 3375-201, дзе пахаваны 265 чалавек. На ёй у 1958 годзе быў усталяваны бятонны помнік-скульптура воіна, аўтар Л. А. Ждан.