Абі́давіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Абідавічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Журавіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Журавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Быхаўскага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе Доўскага раёна, які 5 красавіка 1935 года быў перайменаваны ў Журавіцкі раён. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сялец-Халапееўскага сельсавета[1]. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. 11 красавіка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Палянінавіцкага сельсавета[2].
27 чэрвеня 2007 года была ліквідаваная вёска Доркі[3]. 27 верасня 2013 года былі ліквідаваныя вёскі Заброддзе, Ліпавіца, Малыя Боркі[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2039 чалавек[5], з іх 95,8 % — беларусы, 2,6 % — рускія, 0,6 % — украінцы, 0,5 % — армяне[6].