wd wp Пошук:

Абрам Саламонавіч Векслер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Векслер.

Абра́м Саламонавіч (Шлёмавіч) Ве́кслер (22 студзеня 1905, Горкі, Магілёўская губерня, Расійская імперыя — 12 ліпеня 1974, Ленінград, РСФСР, СССР) — савецкі мастак. Працаваў мастаком-пастаноўшчыкам у кіно.

Біяграфія

Сын сталяра-чырванадрэўшчыка. Абрам Векслер з’яўляецца малодшым братам мастака Міхаіла Векслера (1898—1974).

У 1917 і 1921-22 працаваў у Мастацка-дэкаратыўных майстэрнях Віцебска (падмасцер’е, маляр-дэкаратар). Добраахвотнікам служыў у Чырвонай Арміі ў Туркестане.

У 1921—1922 гадах вучыўся ў Віцебскім мастацка-практычным інстытуце ў Юдэля Пэна, затым — у Казіміра Малевіча і Веры Ермалаевай. Сябра УНОВИСа. Захавалася адна з яго вучэбных прац - супрэматычная пастановачная кампазіцыя (“Статычная канструкцыя №6.Супрэматызм”, Вяцкі мастацкі музей). У 1922 годзе разам з іншымі вучнямі Віцебскай школы пераязжае ў Пецярбург. На працягу года жыве ў Ермалаевай, удзельнічае ў творчых вечарынах, дзе бывалі Міхаіл Мацюшын, Павел Філонаў і іншыя мастакі.

У 1922—1925 гадах прахадзіў абучэнне ў петраградскім (затым — ленінградскім) ВХУТЕМАСе, спачатку на агульным курсе, потым на паліграфічным факультэце. У якасці практыканта працуе ў Гінхуке (1924). У маі 1924 года пераводзіцца ў Дэкаратыўны інстытут, дзе спачатку быў практыкантам, потым падмасцер’ем-жывапісцам. У 1926 годзе апынуўся ў Гомелі, падпрацоўваў рабочым-рэтушэрам, мастаком у тэатры. Вярнуўся ў Ленінград, служыў у Чырвонай Арміі ў палку сувязі (1927-29).

З 1927 па 1966 год працаваў на ленінградскай кінафабрыцы “Совкино” (у розныя годы - “Союз-кино”, “Росфильм”, “Ленфильм”) памочнікам, мастаком-дэкаратарам, мастаком.

У 1951 годзе атрымаў прыз Канскага кінфестываля за лепшыя дэкарацыі да фільма “Мусаргскі”.

Сын — кінааператар Юрый Абрамамавіч Векслер. Дачка — тэатральны грымёр Ліяна Абрамаўна Рапапорт.

Абрам Векслер. Статычная плоскасная канструкцыя. Пачатак 1920-х.
Абрам Векслер у апошнія гады жыцця

Фільмаграфія

Зноскі

  1. Abram Solomonovič Veksler // CONOR.SR
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горках
Катэгорыя·Памерлі ў 1974 годзе
Катэгорыя·Мастакі-супрэматысты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1905 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі рускага авангарда
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта