wd wp Пошук:

Абрагам Кульвец

Абрагам Кульвец (каля 1510, в. Кульва каля Коўна6 чэрвеня 1545) — асветнiк, дзеяч Рэфармацыi ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Паходзiў з літоўскага шляхецкага роду. Вучыўся ў Кракаўскай акадэмii (1528), дзе атрымаў ступень бакалаўра вольных мастацтваў, пасля ў Лювене. Да 1535 вярнуўся на радзіму і жыў у ваяводы віленскага і канцлера ВКЛ Альбрэхта Гаштольда. З 1536 вучыўся у Вiтэнбергу і Лейпцыгу (слухаў там лекцыi Марціна Лютэра), пасля ў Сіене, дзе атрымаў ступень доктара абодвух правоў (1539).

У 1539 дзякуючы падтрымцы каралевы польскай і вялікай княгіні літоўскай Боны заснаваў у Вiльнi прыватную школу з канвіктам (інтэрнатам), якая стала першым асяродкам лютэранства ў ВКЛ. У школе выкладаіся «сем вольных мастацтваў», вучылася да 60 юнакоў. Рэфармацыйныя погляды Кульвец выказваў і ў пропаведзях у касцёле Святой Ганны. Дзейнасць Кульвеца выклiкала занепакоенасць каталіцкага духавенства. Бiскуп вiленскi Павел Гальшанскі дамогся ад вялікага князя Жыгiмонта Старога выдання загаду з патрабаваннем да Кульвеца з’явiцца перад касцельным судом.

У 1542 Кульвец пакiнуў Вiльню i пераехаў у Каралявец (Кёнiгсберг), дзе герцаг Альбрэхт прызначыў яго сваім радцам і віцэ-рэктарам мясцовай школы. З 1544 Кульвец выкладаў грэчаскую і старажытна-яўрэйскую мовы ў новазаснаваным Каралявецкім універсітэце. Выдаў тэалагічную працу «Спавяданне веры Абрагама Кульвяца, напісанае да найяснейшай каралевы Польшчы» («Confessio fidei Abrahami Culvensis, scripta ad serenissimam reginam Poloniae», 1543). Паводле загаду герцага Альбрэхта пачаў працу па напісанні літоўскага катэхізіса, пераклаў на літоўскую мову некалькі гімнаў, якія ўвайшлі ў «Катэхізіс» Марцінаса Мажвідаса (1547). У пачатку 1545 атрымаў дазвол вярнуцца ў Вiльню, дзе неўзабаве памёр.

Крыніцы

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1026945712 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  2. (unspecified title) Праверана 9 ліпеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Памерлі 6 чэрвеня
Катэгорыя·Выкладчыкі Кёнігсбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Рэлігійныя дзеячы Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ёнаўскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1509 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1545 годзе