wd wp Пошук:

Аблога Вялікіх Лукаў

Аблога Вялікіх Лукаў — аблога і ўзяцце Вялікіх Лукаў у 1580 годзе войскам Рэчы Паспалітай у ходзе другой кампаніі Стэфана Баторыя. Велікалуцкая крэпасць мела вялікае стратэгічнае значэнне, паколькі ў выпадку яе ўзяцця для арміі Рэчы Паспалітай адкрывалася значная прастора для манеўраў і магчымасць прасоўвання ўглыб тэрыторыі маскоўскай дзяржавы. У прыватнасці, станавіўся магчымым наступ на Пскоў і Ноўгарад, а таксама на Цвер і Маскву. У той жа час Баторыю прадстаўлялася магчымасць адрэзаць частку маскоўскіх войскаў, якія знаходзіліся ў паўночна-заходніх землях.

18 ліпеня 1580 года кароль Стэфан Батары склікаў ваенную раду свайго гетмана, падчас якой былі распрацаваны два планы — альбо пайсці ў бок Пскову, альбо атакаваць Смаленск. Пасля абмеркаванняў быў дасягнуты кампраміс, у межах якога быў распрацаваны захоп Вялікіх Лукаў. Пасля аблогі польска-літоўскія войскі павінны былі пайсці на Пскоў, каб перарваць сувязь Лівоніі з Масковіяй.

Крэпасць Вялікія Лукі, размяшчалася каля ракі Ловаць, была драўляная і сцены ўмацаваныя зямлёю і дзірванам, каб ядры гармат не маглі падпаліць сцены. Побач з ёй стаяў драўляны гарадок, які быў спалены сіламі Рэчы Паспалітай, каб не прыкрыць маскавітаў. Аблога пачалася 1 верасня з артылерыйскай атакі і пяхотнага нападу. Першыя спробы нападу не далі выніку, аднак сілы Стэфана Баторыя здолелі падпаліць вежы, і 5 верасня крэпасць капітулявала. Венгерскія найміты, якія першымі ўвайшлі ў яе, пачалі рабаваць, не звяртаючы ўвагі на агонь, які тым часам дасягнуў парахавой вежы. Пасля выбуху якой загінула каля 200 чалавек з войску Стэфана Баторыя і маскавітаў.

Гл. таксама

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Бітвы Вялікага Княства Літоўскага XVI стагоддзя
Катэгорыя·Бітвы Расіі XVI стагоддзя
Катэгорыя·Вялікія Лукі
Катэгорыя·Бітвы ў Расіі
Катэгорыя·Верасень 1580 года
Катэгорыя·Канфлікты 1580 года
Катэгорыя·Бітвы паводле алфавіта
Катэгорыя·Бітвы Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·1580 год у Еўропе
Катэгорыя·Бітвы Лівонскай вайны
Катэгорыя·Аблогі XVI стагоддзя
Катэгорыя·Гісторыя Пскоўскай вобласці