wd wp Пошук:

Абклад

Шата абраза «Маці Божая Адзігітрыя» з Прачысценскай царквы ў Шарашове. Метал, чаканка, гравіроўска, залачэнне, шкло. 1750—1800. НММ

Абкла́д — дэкаратыўная аздоба пераплёту рукапісных і друкаваных кніг ці абразоў[1].

Найчасцей абклад рабілі з пазалочанай медзі або серабра, арнаментавалі чаканкай, філігранню, чарненнем, эмалямі, упрыгожвалі каштоўнымі камянямі. Існавалі абклады таксама з дрэва, мастацкіх тканін, якія закрывалі адзенне, галаўныя ўборы (такія абклады называюцца «шата»), радзей — фон на абразах[1].

На Беларусі значнымі мастацкімі цэнтрамі, дзе ствараліся абклады, былі Вільня, Магілёў, Мінск, Пінск, Слуцк і інш. Іх рабілі беларускія майстры Максім Сямёнаў (Куцень), Фёдар Мікулаеў і іншыя, якія працавалі ў Залатой і Сярэбранай палатах Маскоўскага Крамля[1].

Кніжны абклад

Асноўны артыкул: Каштоўны абклад Узнікненне кніжных абкладаў са слановай косці адносяць да VIIVIII стст., металічных — да IXX стст[1].

Вядомыя раскошныя абклады кніг(укр.) бел. з выкарыстаннем металічных дэталяў з золата або срэбра, каштоўных камянёў, слановай косці, часцей у дадатак да больш звычайных пераплётных(руск.) бел. матэрыялаў для вокладак, такіх, як скура, аксаміт(руск.) бел. ці іншая тканіна.

Абклад іконы

Асноўны артыкул: Абклад іконы Абклад — дэкаратыўная аздоба абразоў[1].

Найчасцей абклад рабілі з пазалочанай медзі або серабра, арнаментавалі чаканкай, філігранню, чарненнем, эмалямі, упрыгожвалі каштоўнымі камянямі. Існавалі абклады таксама з дрэва, мастацкіх тканін, якія закрывалі адзенне, галаўныя ўборы (такія абклады называюцца «шата»), радзей — фон на абразах[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Абклад // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай