wd wp Пошук:

Абдулсалім Дзехканбаеў

Абдусалім Дзехканбаеў (1906-1943) — чырвонаармеец Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Абдусалім Дзехканбаеў нарадзіўся 26 кастрычніка 1906 года ў кішлаку Ашыркузі (цяпер — Учкупрынскі раён Ферганскай вобласці Узбекістана) у сялянскай сям’і. Атрымаў няпоўную сярэднюю адукацыю, пасля чаго працаваў старшынёй калгаса. У 1943 годзе Дзехканбаеў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны, быў стралком 467-га стралковага палка 81-й стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[1].

1 кастрычніка Дзехканбаеў у складзе дэсантнай групы, нягледзячы на масіраваны варожы агонь, пераправіўся праз Дняпро у раёне вёскі Глушэц Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР і прыняў актыўны ўдзел у захопе і ўтрыманні плацдарма на яго заходнім беразе. Група адбіла 10 контратак праціўніка. У тых баях Дзехканбаеў асабіста знішчыў больш за ўзвод нямецкіх салдатаў і афіцэраў. 8 кастрычніка 1943 года ён загінуў у баі. Пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Дзяражычы Лоеўскага раёна[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» чырвонаармеец Абдусалім Дхехканбаеў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама пасмяротна быў узнагароджаны ордэнам Леніна[1].

На радзіме Дзехканбаева адкрыты яго дом-музей, устаноўлены яго бюст. Таксама помнік яму ўсталяваны на тэрыторыі школы, у якой ён вучыўся[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Абдулсалім Дзехканбаеў на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ваенныя СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 кастрычніка
Катэгорыя·Пахаваныя ў Лоеўскім раёне
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Памерлі ў Лоеўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ферганскім вілаеце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 8 кастрычніка
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе